ворыва. Грыкені Вільн. Ёсць хамут вазавы і барнавалоцкі. Вялікія Нястанавічы Лаг.
БАРАНІ прым. Авечы. Барані жыр — лой, ім добра аціраць бок, як баліць. Граўжышкі Ашм.
БАРАНІЦЦА незак. Абараняцца. Як злы сабака, то нападая на ваўка, воўк бароніцца. Мсцібава Ваўк.
БАРАНІЦЬ незак. Забараняць. Хто яму бараніў?! Жылі Іўеў. Касцёлаў не баранілі. Паляцкішкі Воран. Там ёй не бароняць гуляць. Азяраны Раг.
БАРАНІЦЬ незак. Баранаваць. Пашню нада бараніць. Істра Лудз.
БАРАНКА ж. Вітка з лазы для ўмацавання частак сахі. Баранкі рабілі ў дзеравянныя сохі. Вецярэвічы Пух.
БАРАНКОВЫ, БАРАШКОВЫ прым. Баранковы, каракулевы. Насілі чапкі баранковыя. Стральцы Шальч. Папахі насілі барашковыя. Старыя Трокі Трак. Пошыла пувпальток з барашковым воротніком. Курашэва Чыж.
БАРАНЦІЕ мн. бат. Тое ж, што і брусіны. В борові баранціе діеті рвут. Курашэва Чыж.
БАРАНЫ толькі мн. Галоўкі ў санях. Бараны былі ў санках. Калясное Міхал.
БАРАНЭЦЬ м. Невялікі баран. Острыгла я свого баранця. Курашэва Чыж.
БАРАЎЦЫ мн. Назва жыхароў тых вёсак, што знаходзяцца каля лесу. У бараўцоў дроў многа. Лісна В.-Дзв.
БАРАШКОВЫ гл. БАРАНКОВЫ
БАРАШЧЭЦЬ незак. Брынкаць. Не барашчы гэтымі відэльцамі. Дзяніскавічы Ганц.
БАРБАТАЦЬ незак. экспр. Балбатаць. Язык яшчэ барбочыць, а нох нет. Малькуны Ігн. Што яны барбочуць? Чычалі Швянч. Тое ж, што і бумчэць. Пустая грыжына барбочыць, як пакоціш яе. Малькуны Ігн.; параўн. літ. barbatúoti 'тж'.
БАРБУЛІЦЬ незак. экспр. Бурчаць, лаяцца. Матка любіць барбуліць. Мішневічы Шум.; параўн. літ. burbuliúoti 'тж'.
БАРБУХА ж. Тое ж, што і багоўка. Барбуха чырвоная, у кропелькі. Рыбчына Віл.; параўн. літ. barbûtė<Barbûtė<Barborà 'Варвара'.
БАРВІНЕЦ, БАРВІНЭЦЬ м. бат. Барвенак. Барвінец сірэневым цвіце. Мсцібава Ваўк. Барвінець п'юць, як у каго каўтун. Міратычы Карэл. Барвінэць стэлыцця по зымні. Сіманавічы Драг.
БАРДЖЭЙ, БАРДЗЕЙ прысл. Хутчэй. Барджэй ець! Барджэй ідзі! Стральцы Гродз. Каня барджэй рассупонь! Галубы Маст. Барджэй па даўнейшаму скажаш. Міратычы Карэл. Крыху барджэй дзень праходзіць. Альхоўка Навагр.
74 👁