Старонка 169
◀ / 513 ▶
Ганц. Прайшоў баразну. Відаўцішкі Вільн., Чычалі Швянч. Борозню прошов плугом. Сіманавічы Драг. БАРАЗНАВАЦЬ незак. Абганяць узышоўшую бульбу. Як бульба сходзіць — баразнуюць, а падрасце — барануюць. Рыгалоўка Ліпск. БАРАЗНІЦЬ, БОРОЗНІТІ незак. 1. Тое ж, што і баразнаваць. Пайду бульбу баразніць. Вострава Маст. 2. Ганяць барозны па засеяным полі (для сцёку вады). Як нэ поборозніш, то вода нэ будэ добрэ стікаті і збуожэ можэ замокнуті. Курашэва Чыж. БАРАК м. Склеп з драўляным зрубам (у зямлі). Выкапаюць і абставяць барак дубам, доскамі — хавай што хочаш на зіму. Ванелевічы Кап. БАРАН м. Тое ж, што і бакас. Баран паляцеў. Мярэцкія Глыб. Баран—дзе балота, бэкая. Вязынка Маладз. Баран мармыча на холат. Вецярэвічы Пух. Баран траву сее, мармыча: мур-мур. Мачаск Бярэз. Як лятая — бакас, а як крычыць — баран. Палік Барыс. БАРАН м. цясл. Рубанак з дзвюма ручкамі. Баран — як рубанак, толькі з ручкамі. Дакудава Лід. Баран — гэблік з дзвюма ручкамі. Пацаўшчына Дзятл. Баран — удваёх дошкі стругаць. Скрудалена Даўг. Гэблык — так, быз ручок, а в барановы дві ручкы. Сіманавічы Драг. БАРАНА, АБАРАНА, БОРОНА ж. 1. с.-г. Барана. Драўляныя бароны былі з лукамі. У баране было дваццаць зубоў дубовых. Відаўцішкі Вільн. Хадзіла па борану, буду бульбу баранаваць. Вецярэвічы Пух. Драўляныя абароны былі з лукамі, лук у абаране. Грыкені Вільн. 2. абрад. Праснак з зубчыкамі, якія сімвалізавалі зубы ў баране. Борону, галёпу і сырпа пыклы з мукы. На блавішчынне діты бралы іх і клыкалы буськá: «Буську, буську, на тобі борону, дай мыні жыта сторону, буську, буську, на тобі сырпа, дай мыні жыта снопа». Сіманавічы Драг. 3. перан. экспр. Той, хто не так робіць як трэба, няўмека. Ах ты барана няшчасны, не робіш, як трэба! Лісна В.-Дзв. БАРАНАВАННЕ н. Дзеянне паводле значэння дзеяслова баранаваць. Па баранаванню ізноў абгорваюць, а пабаранаваўшы, сее. Беняконі Воран. БАРАНАВАЦЬ, БАРНАВАЦЬ незак. 1. Баранаваць раллю. Плугам падыме, а тады барануе. Паляцкішкі Воран. 2. Баранаваць пасля пасеву. Бараной барануюць і пасеянае поля. Кемялішкі Астр., Дяніскавічы Ганц. Ён бульбу барнаваў. Саланое Віл. БАРАНАК м. Скрутак (пра лыкі). Даўней казалі: баранак лыкаў. Валынцы В.-Дзв. БАРАНАЎЛОЦКІ, БАРНАВАЛОЦКІ прым. Прызначаны для ворыва і баранавання. Быў баранаўлоцкі хамут для
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 513 ▶