БАНЬКА ж. перан. Лупцоўка. ◇ Даць баньку — адлупцаваць. На вячэру дала баньку хлопцу. Міратычы Карэл.
БАНЮК гл. БАНСЮК
БАНЯ гл. БАЙНЯ
БАНЯК м. Тое ж, што і банька, 1. Абірай вішні ў баняк. Пацаўшчына Дзятл.
БАПКА ж. 1. Тое ж, што і баба, 3. Бапку, не рухайцеся! Я сама прынясу вадэ. Новікі Гродз. 2. устар. Жанчына, што выконвала ролю акушэркі пры родах. Бапка прымала дзіця ад радзіхі. Старыя Трокі Трак. Бапка бабіла дзіця. Малахоўцы Бар. Бапка прыходзіць і завязвая пуп дзіцяці. Стральцы Гродз. Раньша бапкі роды прынімалі. Магуны Паст.
БАПКА ж. кулін. 1. Страва з цёртай бульбы. Трэба картоплі надраць, атцадзіць і гарачым малаком залёяць, накрыць скаварадой, паставіць у печ, і бапка спячэцца. Вецярэвічы Пух. Бапка гатовая, можаце есць. Паляцкішкі Воран. Бапка з бульбы. Беняконі, Старыя Смільгіні Воран. 2. Перапечка. Ячменны прасначок называлі бапкай. Саланое Віл. 3. Здобны пірог. Пякуць бапку ў цёрліцы — гэта булка, маслам абмазаваюць. Вялікія Нястанавічы Лаг.
БАПКА ж. бат. Абабак. Бапка круглаватая. Адных бапкаў набраў. Ахрэмаўцы Брасл. Белаватая бапка, нага тоненькая. Ухвала Круп. Бапка, якая вырасла; бапкі там растуць. Пасека Ст.-Дар., Рудня Астравітая Чэрв., Дзяніскавічы Ганц.
БАПКА ж. бат. Трыпутнік. Шырокянькі ліст — гэта бапка. Быстрыца Астр. Бапка ля сцежак і так дзе расце. Сок з бапкі ат жалутка п'юць. Галубы Маст. Бапка — шырокі лісток, каля дарох расце. Крэва Смарг. Адна бапка вырасла — там нечага касіць. Мсцібава Ваўк. Бапка — зельё. Міратычы Карэл. Лісткі бапкі шырокія, катке вырастаюць. Малахоўцы Бар.
БАПКА ж. заал. 1. Страказа. У бапкі крылцы доўгінькія. Малахоўцы Бар. Крылцы такія празрыстыя ў бапкі, аж пераліваюцца на сонцы. Мачаск Бярэз. Бапка кружыць над вадой. Глівін Барыс. 2. Сляпень. На слепака кажуць бапка. Міратычы Карэл.
БАПКА ж. 1. Тое ж, што і бабурка. Усё дабро ставілі ў бапкі па дзесяць снапоў, дзісяты сноп — шапка, у ім снапы заламаны. Груздава Паст.; гл. ДАБМ, карта № 286. 2. Куль саломы. Малацілі, чатыры разы яго павернеш, тады вытрасеш, вяжаш у вялікія бапкі. Беняконі Воран. 3. Вялікі сноп лёну. Як падоймім лён, у снапы павяжам, вялікі сноп завецца бапка. Саланое Віл. Лён падымаюць і ў бапкі вяжуць. Рыбчына Віл.
БАПКА ж. тэх. 1. Прыстасаванне для кляпання касы.
80 👁