bębenek памянш. да bęben 'барабан', літ. bámba 'пуп; шышка'.
БАМБЭЛКІ мн. анат. Барабанныя перапонкі. Бамбэлкі папэнкалі ў вушах с цянжару. Кіралі Шчуч.; параўн. польск. błona bębenkowa 'тж'.
БАНБЕННЯ н. Бамбёжка. Яго матка папала пад банбення. Груздава Паст.
БАНБІЗА гл. БАМБІЗА
БАНБЭНАК м. муз. Бубен. У банбэнак стукаюць, ён бумбум. Лайпушкі Ігн.; параўн. польск. bębenek памянш. да bęben 'барабан'.
БАНДА ж. 1. Натоўп, грамада. Сабралася цэла банда бабаў. Кіралі Шчуч. Стаіць банда бабаў. Альхоўцы Лях. Цала банда людзей ля магазіна. Вялікія Баяры Шчуч. Сабралася банда хлапцоў. Альхоўка Навагр. Цэла банда хлапцоў пашло. Навасёлкі Свісл. Банда вецяроўская прыдзя. Вецярэвічы Пух. 2. Шайка бандытаў. Была банда бандзітаў, ён у бандзі быў. Банда хуліганаў. Рудня Астравітая Чэрв. Бандзіты ходзяць бандамі. Мярэцкія Глыб. 3. Чарада, статак, вялікае мноства. Банду кароў пагналі дамоў. Пацаўшчына Дзятл. Пасвілася банда авец. Альхоўцы Лях. Вот банда кароў пашла. Велька банда гавечак. Але ш у калхозі велькія банды. У каждай бабы гусей цэлыя банды, натта многа бандаў гусей у вёсцы. Кіралі Шчуч. Банда кароў, авец банда. Чычалі Швянч. 4. у знач. прысл. бандай. Статкам, натоўпам. Каровы ідуць бандаю. Гоніць пастух гавечкі бандаю. Вадні нападаюць бандамі. Бандамі сядзяць бабы на вуліцы. Кіралі Шчуч.; параўн. літ. bandà 'натоўп; статак'.
БАНДАР, БОНДАР м. Бондар. Бандар бочкі, цэбры робіць. Грыкені Вільн., Асавец Віл. Бандар рабіў бочкі, вёдры. Мярэцкія Глыб. Гэты, што рабіў цэбры, кублы, бочкі, называўся бондар. Груздава Паст., Рыбчына Віл., Гемзы Шальч., Дакудава Лід., Калясное Міхал. Бандары бочкі рабілі, і ў нас тут бондар быў. Чычалі Швянч.
БАНДАРАВАЦЬ незак. Вырабляць драўляны посуд. Мой гаспадар усё ўмеў рабіць — сталяравоў і бандаравоў. Вецярэвічы Пух.
БАНДАРКА ж. Выраб драўлянага посуду. Бацька бандаркай займаўся. Дакудава Лід.
БАНДАРЫ мн. У выразе: Бандары біць — гультаяваць. Бандары б'еш, лазіш без некай работы. Ёдлавічы Брасл.; параўн. літ. dañdaras 'плець, бізун', diñderį mùšti 'гультаяваць'.
БАНДАРЫЦЬ незак. Тое ж, што і бандараваць. Бандар рабіў цабры, вёдра, балейкі — бандарыў. Рудня Астравітая Чэрв.
БАНДАШ м. Тое ж, што і біндас. Бандаш — сякера такая, чошчыкі чэшуць. Чычалі Швянч. Быў бандаш адбіваць тоўстыя трэскі. Жылі Іўеў.
74 👁