Уразлівы, з'едлівы. Такія словы балючыя стала гаварыць. Саланое Віл.
БАЛЮШКА ж. Вечарынка. Як бываіць балюшка, то прыходзяць з другіх вёсак. Саланое Віл.
БАЛЮШЧА ж. Хворая. Гэта балюшча запусціўшы каўтун. Быстрыца Астр.
БАЛЮШЧЫ гл. БАЛЮЧЫ
БАЛЯВАЦЬ незак. Частавацца, гуляць. Прыехалі маладыя і балююць за сталом. Ракаўскія Швянч.; параўн. польск. balować 'спраўляць баль, удзельнічаць у балі'.
БАЛЯВЫ прым. Тое ж, што і балючы 1. Мае рукі балявыя, мае жылы балявыя. Печані бываюць балявыя, велькія. Альхоўка Навагр. 2. Хворы, нездаровы. Ён балявы. Балява кроў у мяне астаўшыся. Альхоўка Навагр.
БАЛЯСА ж. Шост. На балясах вісела калыска. Ухвала Круп.; параўн. польск. balasek 'балясіна'.
БАЛЯСКА ж. 1. Дошчачка ў агароджы. Конь даў капытом і адбіў тры баляскі. Дзесятнікі Валож. Баляска — то одна дошчычка в плотэ. Дзмітравічы Кам. 2. Папярочная планка ў драбінах. Баляскі ў драбінах. Індра Красл.
БАЛЯСЫ мн. 1. Перакрыжаваныя ўверсе тры калкі для падвешвання калыскі ў полі. На балясах вісела калыска. Ухвала Круп. 2. Калкі для агароджы. Плуот з балясуов довго стоіт. Як балясамі загородіті, то куры нэ вліезут. Курашэва Чыж. 3. Агароджа. Сын балясы зрабіў, паставілі на могліцах. Вецярэвічы Пух.
БАЛЯЎКА, БАЛЯЧКА, БОЛЯЧКА ж. Тое ж, што і балючка. Выступіла баляўка. Многа балявак. Данілавічы Дзярж. Балячка расце на галаве. Каўняны Гродз. У Ерэны балячка на назе. Сакаляны Сакол. Каля лымя балячка. Крынкі Крын. Болячка гные, ны гоіцця. Дзмітравічы Кам.
БАЛЯЧЫ прым. Тое ж, што і балючы 1. У мяне быў балячы зуп. У яе жывот балячы. Сяду — у мяне пята баляча. Вочы нейкія балячыя. Альхоўка Навагр. Мазоль кроўю набяжыць — балячы. Балячыя венкі. Хатынічы Ганц. Рукі балячыя. Вялікія Баяры Шчуч.
БАЛЯШНІ прым. Даўнейшы. Баляшнія людзі казалі, што снех — гэта гной. Семежава Кап.
БАМБІЗА, БАНБІЗА м. і ж. зневаж. Гультай, абібок. Бамбіза бадзяецца. Малькуны Ігн. Вун якіх банбізаў ёсць і не работаюць. Ракаўскія Швянч.; параўн. літ. bambizà 'тж'.
БАМБУЛІ мн. Камячкі засохлага гною на поўсці жывёлы. Бамбулі ў авечкі накарэўшы. Старыя Трокі Трак.; параўн. літ. bumbulas 'камяк'.
БАМБЭЛАК м. Надзьмуты мачавы пузыр забітай жывёлы. Папа, зрабі бамбэлак. Посік свінны завязваюць і дзеці гуляюць — гэта бамбэлак. Дакудава Лід.; параўн. польск.
75 👁