Старонка 152
◀ / 513 ▶
БАДЛІВЫ прым. Бадлівы. Бадлівая карова соў да мяне — і здзёрла скуру на жываце. Груздава Паст. БАДРЭЦ м. Бадзёры, шустры. Ён бадрэц у мяне. Рудня Астравітая Чэрв. БАДУЛЛЯ ж. Тое ж, што і бадзюка II. Яе карова — бадулля. Мярэцкія Глыб. БАДУЛЬ гл. БАДЫЛЬ БАДУЛЬКІ мн. бат. Ваўчкі. Бадулькі раней, а цяпер чарада завуць. Альхоўка Навагр. БАДЫЛІЕНЕ зб. н. Бадылле, сцяблы. В лубіні твэрдэ бадыліене. Курашэва Чыж. БАДЫЛЛЕ, БАДЫЛЛЁ, БАДЫЛЬЁ, БАДЫЛЯ зб. н. 1. Тое ж, што і бадыліёне. Там адно бадыллё — крапіва, чарнобыльнік. Мярэцкія Глыб. Як пааб'ядае жук лісцё, адно бадыльё стаіць. Старое Сяло Зэльв. Пруткая бадыля ў чарота. Малахоўцы Бар. 2. Цяўнік. Я моркву пацерабіла, а бадыльё аддала карові. Старое Сяло Зэльв. 3. Сцяблы тытуню. Ны було тутюну, то бадылле курылы. Сіманавічы Драг. БАДЫЛЫНА ж. Сцябло расліны. Скрышыв бадылыну, будэ на якый папырос. Сіманавічы Драг. БАДЫЛЬ, БАДУЛЬ м. 1. Тое ж, што і бадылына. Беняконі Воран. Адзін бадыль астаўся [у вазоне]. Магуны Паст. Бадылі ад буракоў у бочку клалі, патом кроілі. Старыя Трокі Трак. Трава пасохла, стаяць адны бадыле. Старое Сяло Зэльв. Бадуль з маку, бадуле з маку. Вялікія Баяры Шчуч. Стонка пообйідала картохлі, самые бадыліе пооставалісе. Курашэва Чыж. 2. перан. Вельмі высокі чалавек. Во, які бадыль! Магуны Паст. БАДЫЛЬЁ гл. БАДЫЛЛЕ БАДЫЛЯ гл. БАДЫЛЛЕ БАДЫР гл. ВАДЫР БАДЫСТОВЫ прым. Батыставы. Завяжы бадыстову хустку. Номікі Бабіц. БАЕЦ, БОЕЦ м. Воін, салдат. Я відзела, як нашы байцэ ішлі. Новікі Гродз. Бойцэві напісала вона. Смаляніца Пруж. БАЗ гл. БЕЗ БАЗАР м. Рынак, базар. Тогды коньмі ездзілі на базар. Смаляніца Пруж. Гэты базар быў велькі. Судэрва Вільн. БАЗГАЛОЎЕ н. У выразе: На базгалоўе — на бяду, на згубу. На базгалоўе пяе курыца. Быстрыца Астр. БАІЦЬ незак. Апавядаць, расказваць, гаварыць. Яна яму баіць і баіць, а мяне затрасло. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. літ. bajinti 'тж' < бавіць. БАЙ м. тэкст. Байка. Нажутка шылася з баю. Магуны Паст. Рубашка з баю тэпла і мяка. Курашэва Чыж.; параўн. літ. bajus < польск. baja 'тж'. БАЙБАК м. экспр. Бальшун. Як велькі з малымі гуляя, то
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 513 ▶