Старонка 150
◀ / 513 ▶
БАГУЛЬНІК, БАГУДНІК, БАГОЎНІК м. Тое ж, што і багнік. Багульнік у балоце расцець. Саланое Віл. Багульнік пахніць, аш галава ад яго баліць. Кураполле Паст. Багуднік расцець па купі ў амшарыня. Нанюхалася багудніку, аш галава баліць. Рыбчына Віл. Багоўнік расце ў балоце. Вецярэвічы Пух. БАГУН, БАГОН, БАГАН м., БАГНО н. Тое ж, што і багнік. Багун на балоце расце. Галоўні Воран., Чычалі Швянч. Вышлі на галіва, там расце багун. Дакудава Лід. Багун купчастымі цвітамі цвіце. Вецярэвічы Пух. Багун у балоце, цёпла станець, ён пахнець. Вялікі Лес Круп. Багун нада піць ад лёхкіх. Бакшты Іўеў. Нанюхалася багуну. Малыя Аўцюкі Калінк. Багун ад задышкі параць. Рудня Астравітая Чэрв. Ад багуна галава баліць. Альхоўцы Лях. Ад багуну галава баліць, як нанюхаешся доўга. Беразіно Докш. Калі баліць спіна, дужа добра багуном націраць. Палік Барыс. Ад багуна ўчадзяш. Быстрыца Астр. Багон расце ў балоце. Навасёлкі Свісл. Багон цвіце белым. Пасека Ст.-Дар. Багон ростэ по купіне. Смаляніца Пруж. Імшарка была ў тым леся, баган цвіў. Мярэцкія Глыб. Ад багана галава баліць. Ахрэмаўцы Брасл. Баган кокліш лечыць. Валынцы В.-Дзв. Цвяты багану ат сэрца. Навікі Лудз. Багно цвітэ белым цветом, по лесе ростэ. Азарычы Пін. БАГУННЕ зб. н. Багун. У тым дальнім балоце — багунне. Ядліна Бярэз. БАГЭНЦІЕ н. памянш. да багно І. Курашэва Чыж. БАДАЙ часц. Каб. ∇Бадай ты скарчанеў! Мсцібава Ваўк. А бадай це не знаць, я сягоння заспала! Бадай ці смага! Груздава Паст. Бадай вас халера пабрала, мае вы, кароўкі! Альхоўка Навагр. БАДАК м. бат. Асот. Нарву бадакоў [свінням]. Старое Сяло Зэльв. БАДАНЕ н. юрыд. Допыт. Сусіедуов на бадане бралі, а мэнэ ніе. Курашэва Чыж. БАДАННЯ мн. Разважанні, размовы. Як пройдуць усе гэтыя баданні? Жодзішкі Смарг. БАДАЦЬ незак. Басці. Каровы і козы рагамі бадаюць. Багушэвічы Бярэз. БАДАЦЬ, БАДАТІ незак. 1. Меркаваць, думаць. Бадаюць на двое, а ні палучыцца ні аднаго. Міратычы Карэл. 2. Даследаваць, аналізаваць, правяраць. Дохтар бадае хворага. Жодзішкі Смарг. Бадалі яго і ў Гродня, рабілі аналізы. Старыя Смільгіні Воран. Дохтор бадав, але ніякоі хворобы нэ выкрыв. Курашэва Чыж. 3. Расследаваць, дапытваць, выпытваць. Выпіўшы будэ бадаті. Азарычы Пін. Поліцыя бадае, але ніхто нічого нэ віедае. Курашэва Чыж.; параўн. польск. badać 'тж'.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 513 ▶