Старонка 148
◀ / 513 ▶
багата есь. Малыя Аўцюкі Калінк. Багато ягат у лесе. Навасёлкі Свісл. У нас багато ліпаў. Лаза парасце, кустоў багато. Гэто летась і пазалетась было багато ўсяго. Дзяніскавічы Ганц. БАГАТКІ мн. бат. Дзьмухавец, купалкі. Даўней на багаткі загадвалі дзяўчаты. Рыбчына Віл. БАГАТНІК м. рэліг. Хрысціянскае свята, якое адзначаецца 8 верасня ст.ст. Калісь багатнік святкавалі. Старыя Смільгіні Воран. БАГАТО гл. БАГАТА БАГАТУХА ж. Тое ж, што і багатнік. На багатуху вялікі кірмаш быў. Граўжышкі Ашм. БАГАТШЫ, БАГАЧШЫ, БАГАЦЕЙШЫ, БАГАЧЭЙШЫ прым. выш. Багацейшы. Калі бацькі маладое багатшые, то і больш радні завуць. Семежава Кап. Бывая, што жабрак багачшы за таго, хто яму дае. Паляцкішкі Воран. Ён быў багачшы. Альхоўка Навагр. Яна багачшая была. Бакшты Іўеў. Ён багацейшы быў за ўсіх. Ністанішкі Смарг. Тэй брат багачэйшы за ўсіх. Хатынічы Ганц. БАГАТЫ прым. Заможны. Ён багаты чалавек. Мярэцкія Глыб. Багатую жонку ўзяў. Рудня Астравітая Чэрв. ∇ Ён багаты, як сабака кудлаты. Ахрэмаўцы Брасл. Даўней казалі: пакуль з багатага пух, то з беднага дух. Мсцібава Ваўк. БАГАТЫР м. Багаты чалавек. Ён быў багатыр, зямлі многа меў. Чычалі Швянч. Ён багатыр: хата новая, каровы, куры. Асавец Віл. Не табою быўшы багатырэ столь фанераю патшывалі. Вецярэвічы Пух. Багатыры былі, куплялі валокі зямлі. Індра Красл. БАГАТЫРКІ мн. Тое ж, што і багаткі. На багатыркі загадваюць на долю, шчасце, гора. Багатыркі распырнуліся. Мярэцкія Глыб. БАГАТЭРСКІ прым. Вельмі прыгожы, зроблены з каштоўнага матэрыялу. У яе багатэрскі андарак. Номікі Бабіц. БАГАЦЕЙШЫ гл. БАГАТШЫ БАГАЦЕЦЬ незак. Разжывацца, набываць маёмасць. Ажаніўся я, стаў багацець. Грыкені Вільн. БАГАЦЦЯ н. Тое ж, што і багаства 1. Усё багацця згарэла. Рудня Астравітая Чэрв. БАГАЧ м. Тое ж, што і багатнік. Увосень будзя багач. Альхоўцы Лях. На багач фэст быў, нарот адусюль находзіў, музыкаў многа. Дакудава Лід. ∇Прыдзя багач — кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку. Жылі Іўеў., Галубы Маст., Навасёлкі Свісл., Рудня Астравітая Чэрв. Прышоў багач, кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку. Малахоўцы Бар. Багач — кідай рагач, бяры сявейку, сей памаленьку. Баброўнікі Гарад. БАГАЧШЫ гл. БАГАТШЫ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 513 ▶