Старонка 146
◀ / 513 ▶
БАБСКІ прым. Жаночы. Ён любіў бабскія работы рабіць. Саланое Віл. БАБСТВО зб. н. пагард. Зборышча жанчын, баб'ё. Самое бабство назбіралосе і ніц робіті нэ хочэ; в одвіеткі ў нас мушчыны нэ йдут, оно самое бабство сходіце. Курашэва Чыж. БАБУЛЬ гл. БАБЫЛЬ БАБУЛЬКА ж. памянш.-ласк. да баба I, 3. Тут бабулька старэнька жыве. Альхоўка Навагр. БАБУЛЯ ж. памянш.-ласк. да баба I, 3. Ужо слабая мая бабуля. Ністанішкі Смарг. Мая бабуля хадзіла на прыгон. Ахрэмаўцы Брасл. Бабуля толькі вышла. Швэды Вільн. БАБУНЬКА ж. Тое ж, што і бабулька. Дзевятнаццаць гадоў як бабунька памерла, гадоў дзевяноста мела. Жылі Іўеў.; параўн. польск. babunia 'тж'. БАБУРКА ж. Малая ўкладка снапоў на полі. Снапы жыта ў бабуркі ставяць па дзесяць снапоў, дзесятым накрывалі. Крэвені Даўг. Бабурка ці стаянка, хто як, як снапы звяжуць. Па дзесяць снапоў. Мельнікі Лудз. БАБШЧЭ ж. павел. Дужая вялізная жанчына. Я паметаю, як была діевчынкою, а тэпэр такая бапшчэ. Курашэва Чыж.; параўн. літ. bõbšė 'старая'. БАБЫЛІХА ж. устар. Бедная самотная жанчына. Бабыль нічога ні маіць і бабыліха тожа. Мярэцкія Глыб. БАБЫЛКА ж. Тое ж, што і бабыліха. У той бабылкі ні каровы, ні свіней — нічога няма. Рудня Астравітая Чэрв. БАБЫЛЬ, БАБУЛЬ м. устар. 1. Беззямельны селянін. Бабыль не меў зямлі, ніякай гаспадаркі, меў толькі хату. Мярэцкія Глыб. У бабыля хата стаяла і гарот маленькі, зямлі не было. Лісна В.-Дзв. У бабыля хацёна была без хазяйства. Азяраны Раг. Бабыль не меў або мала меў свае зямлі. Рудня Астравітая Чэрв. Бабуль нічога не меў. Пасека Ст.-Дар. 2. Бедны чалавек. Калі нічога няма, дык ён жыве, як бабыль. Мачаск Бярэз. У бабыля нічога не было. Лісна В.-Дзв. 3. іран. Стары халасцяк. Бабыль — мушчына, які доўга не жаніўся. Тухавічы Лях. Бабыль — стары дзяцюк, якому ні нада дзеўка. Рыбчына Віл. Бабыль — нежанаты мушчына. Ракаўскія Швянч. 4. пры параўн. Бядняк. Жыў, як бабыль, ляніўся рабіць. Беразіно Докш. ∇ Бабыль у хату, а звон за вароты — пагалоска пайшла па вёсцы. Мішневічы Шум. БАБЫСКО ж. павел. Тое ж, што і бабшчэ. Вона — здоровэнна бабыско. Дзмітравічы Кам. БАБЭХ выкл. Бух. Вынесла вядро вады і бабэх пад ногі. Быстрыца Астр. БАБЯ УШЫ мн. бат. Смаржкі. Бабя ушы — карычневыя моршчаныя грыбы. Мсцібава Ваўк. БАВАЛЬНІЦА, БУВАЛЬНІЦА, БАВЭЛНІЦА ж. Баваўняныя ніткі. Бавальніцу снавалі па дваццаць пасам, а ку-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 513 ▶