БАБІЧ м. зневаж. 1. Бабнік. У нас быў такі бабіч, во любіў бабаў. Стральцы Гродз. 2. Гермафрадыт. Бабіч — ні то баба, ні то мужык. Вострава Маст. 3. Той, хто робіць жаночую работу. Бабіч любіць бапскую работу. Міратычы Карэл. 4. Той, хто першы зайдзе ў хату, дзе нарадзілася дзіця. Як хто абрадзіўся і хто прыдзя першы, то таго дражняць бабічом. Вецярэвічы Пух.
БАБОВІНЫ мн. Тое ж, што і бабавенё. Авечкі добра елі бабовіны. Груздава Паст.
БАБОВІСКА н. Поле ці града, дзе рос боб. На бабовіску ходзяць куры. Жылі Іўеў. Бабовіска — гэта там, дзе зжалі боп. Кіралі Шчуч.
БАБОВІШЧА н. Тое ж, што і бабовіска. Бабовішча, дзе боп рос. Саланое Віл. На етым бабовішчу і папасі сягання кароў. Беразіно Докш. На бабовішчы куры ходзяць. Кураполле Паст.
БАБОВЫ прым. Прыгатаваны з бобу або мае адносіны да бобу. Бабовая мука была, як боп малолі. Мярэцкія Глыб. Бабовую кашу елі з раўгеняй. Ахрэмаўцы Брасл. Бабовыя камы варылі. Валынцы В.-Дзв. ∇ Пакідай хлеп на бабовы цвет, боп зацвіце — хлеп уцячэ. Вецярэвічы Пух.
БАБОК м. бат. Бабоўнік. Бабок на тры лісткі, яго ад біркулёзу п'юць. Бакшты Іўеў. Бабок — такая трава расце ў нас. Малахоўцы Бар. Бабок расце на балоце. Навасёлкі Свісл. Бабок для коней давалі ад сухот. Глівін Барыс.
БАБОЎНІК м. бат. 1. Капытнік. У бабоўніка лісця шылаваценькія, беленькім цвіце і шышачка перш зялёная, патом чырвоненькая робіцца. Саланое Віл. Бабоўнік рос свінячы. Кураполле Паст. Бабоўнік расце па лугах, мокрых месцах, беленькія цвяткі. Быстрыца Астр. Свінні бабоўнік добра ядуць. Лісна В.-Дзв. Бабоўнікам свіней кармілі. Беразіно Докш. Бабоўнік свіням ірвуць. Вялікі Лес Круп. 2. Тое ж, што і бабавенё. Бабоўнік з бобу. Рыбчына Віл., Мярэцкія Глыб., Рудня Чэрв. Бабоўнік — салома з бобу. Дзяніскавічы Ганц., Альхоўцы Лях. Палушчыла боб, а бабоўнік занясла ў хату, бо дошч пашоў, пасушыла трохі, а потым — у хлеў. Дварчаны Паст.
БАБОЎНІСКО н. Тое ж, што і бабовіска. Бабоўніско, дзе рос боп. Хатынічы Ганц.
БАБОЎЯ н. Тое ж, што і бабовіска. Бабоўя — некалі там рос боп. На бабоўі пасадзіла капусту. Рыбчына Віл.
БАБОЧНІК м. Тое ж, што і бабіч 1. Гэтакі бабочнік ён! Хатынічы Ганц.
БАБРОЎКА ж. Шапка з аўчыны. Мушчыны насілі шапкі-баброўкі баранковыя. Стральцы Шальч.
БАБРЫЦА ж. Самка бабра. Адзін чалавек бабрыцу забіў. Кузьмічы Люб.
74 👁