Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
капуста. Мярэцкія Глыб. Хай трохі ачахне капуста. Мачаск Бярэз. 2. Перагарэць, пагаснуць, астыць. Як жар ачахня, i печ ачахня. Рудня Астравітая Чэрв. 3. перан. Трошкі адпачыць. Ачахнуць трэба трохі. Чычалі Швянч. АЧА'ЦЦА зак. Астацца, спыніцца. Людзі ачаліся i жывуць. А хто ведав, дзе ён ачаўся. Груздава Паст. АЧКГ толькі мн. Toe ж, што i а к ул яры. Вочы бальныі, нада мне ачкі. Лісна В.-Дзв. У ачках ходзя. Лоск Вулож. АЧНЬГЯ ЗУ'БЫ мн. Вочныя зубы. Цяшка рваць ачныя зубы. Ёдлавічы Брасл. АЧО'МАЦЦА зак. 1. Апамятацца, расчухацца пасля сну. Ніяк ні ачомаяцца малады, спаць хоча. Малахоўцы Бар. Ляжаш спаць, праснесса, покуль ачомаесса. Дзяніскавічы Ганц. 2. Ачуняць, прыйсці ў нармальны стан. Так балела галава, чуць ачомалася. Малахоўцы Бар. Хварэу доўго, чуць ачомаўся. Альхоўцы Лях. Палола буракі, прышла дахаты, ледва ачомалася. Дзяніскавічы Ганц. АЧО'МХАЦЦА зак. Toe ж, што і а ч о м а ц ц а 2. Hi можа ачомхацца пасля хваробы. Кіралі Шчуч. АЧО'СВАЦЬ незак. Абчэсваць. Масцярскія людзі ачосвалі бальку склютом. Магуны Паст. АЧО'СКІ толькі мн. Адходы пры часанні льну. 3 ачоскаў ткалі ходнікі. Дакудава Лід. АЧУНЕ'ЦЬ зак. 1. Toe ж, што i а ч о м а ц ц а. 2. Я стала піць лекарства, быстра ачунела.— А я не магу ачунець пасля хваробы. Валынцы В.-Дзв. Гэткая я была слабая, чуць ачунела. Мяне ўкусіла еадзюка, я чуць не ўмёрла, чуць ачунела. Кураполле Паст. 2. Апамятацца пасля непрытомнасці. Ачунеў ён, як на яго вядро вады ўзлілі. Валынцы В.-Дзв. Тады ачунела ўвечары9 i як нічога не быўшы. Малькуны 1гн. АЧУНЯ'ЦЬ зак. Тое ж, што i а ч о м а ц ц а 2. Ачуняла кароўка. Навасёлкі Свісл. Не плач, ты яшчэ ачуняеш. Сымоніха ачуняла. Вецярэвічы Пух. АЧУРУ'ДНЬІ прым. асудж. Прапашчы, горкі (п'яніца). Дзеравенская дзяўчына вышла за яго, а ён п'яніца ачурудны, сільна п'ець. Валынцы В.-Дзв. АЧУРЬГЦЦА, АЧЧУРЬГЦЦА зак. Адрачыся. Дзеці ад бацькоў ачурыліся. ён ад яе аччурыўся быў. Ахрэмаўцы Брасл. АЧУ'ЦЦА зак. Адысці, ачуняць, паправіцца. Век мае ногі не ачуліся п — вылячыла бапка. Дакудава Лід. АЧУЧЬГРЫЦЦА зак. Апынуцца. Адбіла нагу [у час бою], як я ачучырыўся на машыні — ня помню. Вялікія Нястанавічы Лаг. АЧЧАШ'ЦЦА зак. перан. Адстаць, адчапіцца. Аччапецеся вы ад мяне! Міратычы Карэл. АЧЧУРЬГЦЦА гл. АЧУРЬГЦЦА
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ачацца, ачомацца, ачосваць, ачоскі, ачурудньі, ачуцца, аччашцца, в^лож, пець, пяніца
6 👁
 ◀  / 513  ▶