Старонка 134
/ 513
АХІЛІМ м. іран. Плашч. Надзявай гэты ахілім. Граўжышкі Ашм. АХІНУЦЦА зак. Тое ж, што і акрыцца. Мне далі чым ахінуцца. Малахоўцы Бар. АХЛАПІНА ж. Вялікі кавалак (мяса). Тры ахлапіны мяса. Адна ахлапіна [без косці] любівага мяса. Ахлапіну даеш. Кіралі Шчуч. АХЛАПЛЯЦЦА незак. Ачапляцца (класці суцэльны вянок зруба над праёмамі акон і дзвярэй). Дзверы і вокны ахлапляюцца ахлапнымі balькамі. Ахрэмаўцы Брасл. АХЛОХНУЦЬ гл. АГЛОХНУЦЬ АХЛУДНЕЦЬ зак. Астыць. Бульба ахлуднеіць. Груздава Паст. АХЛЯБАЦЬ незак. Абвісаць. Бакі ў каровы ахлябаюць. Рудня Астравітая Чэрв. АХЛЯБІНЫ мн. Бакавіна тушы (без касцей). Зарэзаў авечку, ахлябіны павырэзаў. Граўжышкі Ашм. АХЛЯБЛЫ прым. Абвіслы. Ахляблыя бакі ў каровы, карова не пад'еўшы. Рудня Астравітая Чэрв. АХЛЯБНУЦЬ зак. Схуднець. Карова ахлябла, пахі праляцелі. Малькуны Ігн. АХЛЯВУШЧЫЦЬ зак. экспр. Даць аплявуху. Нашы мушчыны ахлявушчаць морду, хто да дзевак прыстае. Кіралі Шчуч. АХЛЯЦЬ зак. Аслабець. Людзі ахлялі, не рабілі. Рудня Астравітая Чэрв. АХМІСТРЫНА, АХМЯСТРЫНЯ ж. устар. Ахмістрыня, эканомка ў панскім маёнтку. Ахмістрына была ў пана, хазяйка над усім, выдавала прадукты. Магуны Паст. У пана была ахмястрыня. Паляцкішкі Воран.; параўн. польск. ochmistrzyni 'тж'. АХМЫЛІЦЦА зак. Памыліцца. Я ахмыліўся, не ў тую хату папаў. Мачаск Бярэз. АХОВА ж. перан. Страха. Усе будынкі пад адной аховай. Кіралі Шчуч. АХОДАЦЦА, АХОДЗІЦЦА зак. 1. Ухадзіцца. Трэба ісці дахаты, аходацца. Дакудава Лід. Я ўжэ аходзілася. Вострава Маст. Яна не аходзілася яшчэ. Кіралі Шчуч. Як аходзімся, тады вазьмуся за масла. Мсцібава Ваўк. 2. Закончыць якую-н. работу. Я ўжо аходзіласа с кудзяльмі. Стральцы Гродз. АХОДАЦЬ зак. Упарадкаваць. Зара агародзік аходаю. Дакудава Лід. АХОДЖВАЦЦА незак. Уходжвацца. Трэба ісці аходжвацца. Вялікія Баяры Шчуч. Пайду аходжвацца. Стральцы Гродз. Мама як прыдзя з поля — аходжваецца дома да самага вечара. Галубы Маст. АХОДЗІЦЦА гл. АХОДАЦЦА
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
100 👁
/ 513