асобне пралі і дзярушкі ткалі. Старыя Смільгіні Воран. Трыбух асобне напіхаям менсам. Азаткі ссыпалі асобне. Стральцы Шальч. Жывуць і ядуць асобне. Малькуны Ігн. Боб і фасоль асобне. Беняконі Воран. Чураўся ён іх, асобня жывець. Кураполле Паст. Асобня есь. Рыбчына Віл. Конь стаяў асобня ад каровы. Кіралі Шчуч. Качан і галоўка асубне. Відаўцішкі Вільн. АСОБНЫ прым. Тое ж, што і асобенны. Мой бацька асобны дом паставіў. Ахрэмаўцы Брасл. АСОБЯ гл. АСОБА АСОВІК м. бат. 1. Падасінавік. Тут асовікі растуць. Пасека Ст.-Дар. 2. Абабак. У асовіка карычневая шапка, як стары, то гляблы. Мсцібава Ваўк. Асовікі не рвалі і не ўжывалі. Новікі Гродз. АСОВЫ прым. Асінавы. Асова губа і бярозава губа, укладзе і выкрасая агонь. Мсцібава Ваўк. Асовы лес. Асовая бочка. Альхоўцы Лях. Асовае галье. Асовых дроў прывёз. Дзяніскавічы Ганц. АСОКА гл. АСАКА АСОПКІ мн. царк. Абразкі, фігуркі святых. Даўней куплялі асопкі з воску. Саланое Віл. АСОТ м., АСАТА, АСОТА ж. бат. Асот. Асот у гародзі расцець. Лісна В.-Дзв. Асот коліцца страшна, малады і свіня ядуць, а тады нарасце шышка, і нікуда яго не падзенеш. Кіралі Шчуч. Асату нарву. Граўжышкі Ашм. Асаты параслі. Старыя Смільгіні Воран. Асата калючая. Выдрала асату. Асату малодзеньку дабаўляюць да шчаўля. Ёдлавічы Брасл. Асота расцець. Рагулішкі Даўг. Асату цэлыя горы наскідала. Слабада Смал. Асота коліцца, няможна яе ўзяць у руку. Ахрэмаўцы Брасл. Асота калючая. Лайпушкі Ігн. АСПАДАР І гл. ГАСПАДАР І АСПАДАР ІІ гл. ГАСПАДАР ІІ АСПАДАРКА гл. ГАСПАДАРКА АСПАДЫНЯ гл. ГАСПАДЫНЯ АСПАЖА ж. царк. Прачыстая. Аспажа бывая пятнаццатага аўгуста, тады падбіраюць пчол. Груздава Паст. Восьмага сенцябра другая аспажа, аспажой за бульбу баруцца. ▽ Настаў галаварэс — барану галаву атрэш, алі ня еш, палажы к аспажы. Саланое Віл. Па аспажы тыдзень і дзень і сей жыта штодзень. Крэва Смарг. АСПАКАІЦЦА зак. Супакоіцца. Аспакаіўся вецер. Паляцкішкі Воран. Пакуль аспакояцца, будуць гаварыць, як пакралі трусоў. Магуны Паст. АСПАЛЫ прым. Санлівы. Уначы не магу спаць, і малады быў не вельмі аспалы. Мсцібава Ваўк.; параўн. польск. ospały 'санлівы, вялы, лянівы'. АСПОДНІК м. гіст. Стары салдат. Даўней, хто служыў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
103 👁