ракі па ніскіх містах. Валынцы В.-Дзв. Арнік піць, як жалудак баліць. Шамялі Брасл.; параўн. літ. árnikas<лац. arnica (montana) 'тж'.
АРОВЫ прым. Тое ж, што і аральны. У яждовага каня — ужы, а ў аровага — пастронкі. Быстрыца Астр.
АРОЛ м. Каршун. Арлы і совы прылятаюць. Істра Лудз. Птушку такую называюць арлом, а па-руску — каршун. Пасіене Лудз.
АРОМЫ прым. Які прызначаецца для арання. Аромы хамут кожай не апшываўся, хамуціны нету, войлак і ўсё. Пасіене Лудз.
АРОХ гл. ГАРОХ
АРОХАВЫ гл. ГАРОХАВЫ
АРОШАНЫ гл. ГАРОШЫНЫ
АРПА гл. АРФА
АРПАВАЦЬ незак. Арфаваць. Арпуім збожжа. Саланое Віл.
АРТАЙ гл. АРАТЫ
АРУД, АРУТ, ГАРУД, ГАРУТ м., ГАРУДА ж. Засек. У аруд зерне засыпалі. Беразіно Докш. Аруд збівалі каля сцен у клеці. Рыбчына Віл. Насыпалі жыта поўныя аруды. Ністанішкі Смарг. Аруды былі ў свірны, там зярно засыпалі. Быстрыца Астр. Жыта ў арудах. Старыя Смільгіні Воран. Былі аруды для зярна. Вялікія Нястанавічы Лаг. Аруды для аўса. Ёдлавічы Брасл. Аброку цэлы арут насыпалі. Аруды з бернашкоў, пераложаных шчытна, з вугольчыкамі, адзін арут жыта, другі ячменю, трэці гароху, аброку арут (пушчэйшы авёс называлі аброк). Мярэцкія Глыб. Аруды былі пароблены ў свірнах. У нас аруды былі. Аруды жыта леташняга заставаліся. Кураполле Паст. У свірня пароблены аруды на ўсякае дабро. Лоск Валож. Аруды ў свірня. Груздава Паст. У свірня гаруды паробляны, у гаруды аддзельна засыпалі жыта, авёс, гарох. Ракаўскія Швянч. У гарудзе жыта сыплюць. Малькуны Ігн. Гаруды — агароджаныя клеткі таўстымі доскамі. Адгараджвалі да сталявання на мэтр вышыні, гарут на ячмень, на авёс, на жыта. У гаруд сыплю і грачыху. Гемзы Шальч. Гаруды вымятаць нада. Ахрэмаўцы Брасл. У клеці, свірні былі тры гаруды: на жыта, ячмень і авёс. Адну гаруду насыпаў ячменю. Бакшты Іўеў. Даўней казалі: нада шчытаць хлеп не на полі, а ў гарудзі. Ахрэмаўцы Брасл. Сядзеў, як мыш у гарудзя. Граўжышкі Ашм. Даўней, як дзяцюк жэніцца, то едзя ў перагляды да дзеўкі. А бацька схітрыў: насыпаў гаруды мякіны, а паверх — зярна. Жылі Іўеў. Мыша ў арудзе не здохніць. Кураполле Паст.; параўн. літ. arúodas 'тж'.
АРУДАВАЦЬ незак. перан. Распараджацца, правіць. Яна і там арудавала ўсім, арудавала імі. Ахрэмаўцы Брасл.
75 👁