Старонка 100
◀ / 513 ▶
АПШАСТАЦЬ зак. Тое ж, што і апшалаціць. Яго там апшасталі. Рудня Астравітая Чэрв. Іх там усіх апшасталі. Дварчаны Паст. АПШАТАЦЦА зак. Тое ж, што і абайціся. Я ўжо апшаталася: печ выпаліла, усіх накарміла, памыла лаву, стол. Яшчэ не апшаталася, а хочацца абедаць. Ністанішкі Смарг. АПШАЦЕЦЬ зак. Тое ж, што і апшарэшаць. Дрэвы апшацелі сягодня. Моцна харашо, як апшацеюць дрэвы — на урожайны гот. Ёдлавічы Брасл. АПШВАБІЦЬ зак. Тое ж, што і апшалаціць. Яны яго апшвабяць, выцягнуць грошы. Груздава Паст. АПШКУРАНЫ дзеепрым. Здзёрты, аблуплены. Ракаў ловяць на белую ўклейку ці на апшкураную лягушку. Шкаўна Лудз. АПШЛАТАЦЬ зак. Закапаць, запляміць чым-н. Апшлатаеш сукенкі чарнілам. Кіралі Шчуч. АПШМОРКАЦЬ зак. Абшморгаць, абарваць. С кустоў зберыш, шпенькі апшморкаіш. Ракаўскія Швянч. АПШНУРАВАЦЬ зак. Зрабіць метку шнурам. Апшнуроўваям штуку [бервяно] і пілуям. Стральцы Гродз. АПШНЮПНУЦЬ, АПШНЮПНІЦЬ зак. 1. Абвіснуць, задрамаўшы. Абдрамаў чалавек, апшнюп увесь. Магуны Паст. 2. Звянуць. Доўга не стаяць дайнічкі [кветкі] — апшнюпняць. Магуны Паст.; параўн. літ. apšniŭpti 'схіляцца'. АПШОРЫЦЬ зак. Выпацкаць. Апшорыла спадніцу во чым. Ракаўскія Швянч. АПШУРПАНЫ дзеепрым. Тое ж, што і апшарганы. Пастух прышоў з поля апшурпаны. Малькуны Ігн. АПШУРПАЦЦА зак. 1. Неахайна апрануцца. Я апшурпалася абы-як і іду, кійком папіраюся. Валынцы В.-Дзв. 2. Раскудлаціцца. Апшурпаўся я ўвесь — вецер. Малькуны Ігн. 3. Узлахмаціцца. Кура апшурпалась — ліняіць. Малькуны Ігн.; гл. ашўрпнуць. АПШЧАКЯТУРАНЫ дзеепрым. Абтынкаваны. Хата яе апшчакятурана. Ахрэмаўцы Брасл. АПШЧАЛУГАВАЦЬ незак. Тое ж, што і апціраць. Бульба парасла, я расты апшчалугавала. Груздава Паст. АПШЧО прысл. Сумесна, супольна, разам. Сумелі апшчо абмалаціць. Мсцібава Ваўк.; параўн. руск. сообща 'тж'. АПШЧЫКАЦЬ зак. Тое ж, што і апцерабіць 2. Храсты апшчыкала, параслі бальшыя ў бульбі. Кураполле Паст. АПШЫР гл. АПШАР АПШЭРГАЦЦА зак. Запэцкацца, абкарэць, абадрацца. Апшэргаўся ўвесь і ходзіць апшэргаўшыся. Жылі Іўеў.; параўн. польск. szargać 'пэцкаць, брудзіць'. АПШЭРПАЦЦА, АПШЭПРАЦЦА зак. 1. Абскубціся, распушыцца. Апшэрпаўся стажок — вецер падняў усю салому.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 513 ▶