ДРАЦЬ НОС перад кім. Гл. ЗАДЗІРАЦЬ (драць) НОС (галаву) перад кім.
ДРАЦЬ (лупіць) ШКУРУ (кожу) з каго. Асудж., непав., незадав. 1. Жорстка, бязлітасна эксплуатаваць каго, нажывацца за чужое дабро, здзекавацца з каго. Некалі то гэты багацей драў шкуру зь людзей, гат гэты, але німа, зьехаў. Сав., Стаўб. р. А я гувурыла, з такых бы шкуру драты надо, што ты сэм'ю розбыла, дытя осыротыла. Бот., Пін. р. А палякі ўжо як заступілі, дзёрлі скуру з нас, не глядзелі, ці ты бедны ці багаты. Шчэ наадварот, бедных горай валтузілі, як багатых. Аляхн., Маладз. р. 2. Дорага прасіць, браць за што. Плацяць не за рэйс машыны, а ад галавы. Завёз двоё сьвіней, плаці за двоё. Дак узьняліся ўсе, крычаць: «Міцюля шкуру дзярэ зь людзей!» Сав., Стаўб. р. На базары дзяруць шкуру ш чалавека. Такая дарагоўля, ні дакупіцца парасят! Гор., Стаўб. р.
ДРУГІМ РАЗАМ. Калі-небудзь, не цяпер. «Дзядзё, давайця заўтрачы па грыбэ сходзім з вамі. Вы ведаяця месцо».— «А, дзе бачыў, часу німашака, трэба салому звозіць. Другім разам хібо». Сав., Стаўб. р. Маруся хацела, кап я ёй грошай пазычыла, а ў міне якрас ні было. То я й кажу ёй: «Другім разам, Маруська, прыдзі, дальбаг жа, німа». Там жа. Такая цяплата, давай, кажу, паедзям на Нёман пакупаямся. А дзе ён табе паедзя! Другім разам калі, часу ш німа. Гал., Стаўб. р.
ДУБЧЫКА ДЖГАНУЦЬ каму. Гл. ДАЦЬ ДУБЦА (лазы) каму. НАДАВАЦЬ ПАЛКІ каму.
ДУРАКА ВАЛЯЦЬ. Асудж., незадав. Дурэць, блазнаваць, крыўляцца, нічога істотнага, важнага не рабіць. Дзе ты гэто прападаў цэлы божы дзень, га? Памог бы маццы што кала хаты, а то валяяш дурака, ні брытко табе. Сав., Стаўб. р. Бывала, на Йвана Купалу вянкі на воду пускалі, на бярозу закідавалі, дурука вьляім да двух часоў ночы. Ляўк., Арш. р.
ДУРНЫ ЯК БОТ. Зняваж., непаш. Някемлівы, тупы. Знайшоў с кім гаварыць, яго ў нас усе апходзяць, дурны як бот, а ты яго прыглашаяш, курыш зь ім. Сав., Стаўб. р. Нешто казала-казала, я й нічого ні разабрала, нешто гаворыць — ні поймяш што — ведамо, дурная як бот. Веч., Стаўб. р.
ДУРЫЦЬ ГАЛАВУ (патыліцу) каму. Незадав. Надакучаць размовай каму. Кінь ты, Вінцусь, дурыць гала
95 👁