смаку дайшлі тыя алаткі. Добро пад'елі, толькі ваду папіваюць. Хал., Стаўб. p.
ДАИСЦ1 CA СМЕХУ. Гл.
КЛАСЦІСЯ (заходзіцца, падрывацца, парвацца, пэнкаць, дайсці, залягацца) АД (ca) СМЕХУ.
ДА ЛАДУ ДАВЕСЦІ к а го, што. Гл.
ДАВЕСЦІ ДА ЛАДУ к а го, што.
ДА ЛАДУ ДАГ'НАЦЬ што. Гл.
ДАГНАЦЬ ДА ЛАДУ ш т о.
ДА ЛАДУ ДАЙСЦІ з к i м. Гл.
ДАЙСЦІ ДА ЛАДУ 3 КІ М.
ДАЛЕЙ НЕКУДЫ. Горш за тое, што ёсць, не можа быдь. От мы тую лодку з лозою цалы суткі тягнулы якіх двацать кіломэтров. Заморылыса, шо далей некуды. Цер., Пш. р. I такій ужэ босяк буў, шчо далей некуды. Ведомо, сын одного з самых богатых помешчыкоў у Польшчы. Бобр., Пін. р.
ДАЛЕКА ПАЙСЦІ. Дабівацца вялікіх поспехаў, дасягнуць значных вынікаў у якой-небудзь справе, рабоце i інш. Іхні Валерык стаў чалавекам, вывучыўся, далёка пашоў. Ст. Св., Стаўб. р. Такі далёка пойдзе — ад начальства НІ на шах, услужлівы, умея дагадзіць, падысьці. Ну й вучыўся ш недзя трохі. Гор., Стаўб. р.
ДАЛЕКА СТАЯЦЬ ад чаго, ад каго, к а л я каго. Горшай якасці, другарадны, не ідзе ў параўнанне з чым або кім. Так тыдзень прывезьлі ў магазін мукі. I белая, йк слонЦо, i добрая, але ат той, што ты прыслаў, далёко стаяла. Сав., Стаўб. р. Ці будзяш ты да свае цёткі такі мілы й ласкавы, як Фрэд да міне? У вочы табе скажу, што ты далёко стаяў ад л го. Гэдако міло i сардэчно я ні бачыла чалавека, як ён. Hi бачыла! Хто я яму? Цётка. Хоць i родна, але ш цётка, а ні матка. А ён як напіша пісьмо — плачу. Hi магу датрываць, плачу! Там жа. Твае дрова добрыя — й тоўстыя, й сухія, але далёко стаялі ад маіх: паглядзі — адзін дуп. I секчы ні трэба, гатовыя, гультайскія, можно сказаць. Жац., Стаўб. р. Юзічыха ехала ў аўтобусе са сьвяржанамі, то казалі, што тая яго жонка харошая гаспадыня, дом мураваны паставіла, штакеты купляла, агарадзілася, казалі, што Ірка далёко стаяла ат той жонкі. И будынак Ірчын далёко стаяў ат таго мураванага дому. Там жа. Зіна гэдака хароша, спраўная, а от жа кінуў, узяў некую рыжую, ніпрыгожую. Зіна ка
Дадатковыя словы
паделі
34 👁