Старонка 64
◀ / 321 ▶
Калі хто зьлітуяцца, то прывязе (дроў), а так — не. Трэба вялікую ласку рабіць. Сав., Стаўб. р. ДАВАЦЬ У ШКУРУ к а м у. Караць, біць, лупцаваць. Унучка кручаная. Усё каб лазіць, кап чапляцца, вешацца па версі: на печ, на стаяк, на шафу. То дзет як узлуецца, дае ў шкуру. Марх., Стаўб. р. Ты прыпыніся, сяць трохі, а то дам у шкуру, сядзяш як мілянькі ў міне. Гор., Стаўб. р. ДАВЕСЦІ ДА БАЛАЛАЙКІ. Асудж. Збядніць, зрабіць слабай эканамічна (пра гаспадарку). Ён жа быў посьля вайны ў Палікараўца старшыном калгаса, кіраваў, покуль ні давёў гаспадарку да балалайкі, з растроянымі струнамі балалайкі. Гр., Слуц. р. ДАВЕСЦІ ДА ВУШЭЙ к а м у. Сказаць, паведаміць што каму. Трэба давесьці да вушэй, хай знаюць у праўлені, што тут (на полі) робіцца. Ані ніякаго паратку. Ас., Стаўб. р. А былі ш людзі, што толькі вынюхвалі, вышуквалі, каб начальству да вушэй давесьці. Нашто такого чалавека й зямля носіць. Падг., Кар. р. ДАВЕСЦІ ДА ЛАДУ. 1. к а г о. Выгадаваць, вывучыць, паставіць на ногі, «пусціць у людзі». А яшчэ сколькі клапатоў, столькі дзяцей. Пака іх давядзеш да ладу, ні аднаго воласу ні астанецца на галаве. Сав., Стаўб. р. Вы, дзяцько, ужо, можно сказаць, дзяцей да ладу давялі, усе ўжо вялікія, самі зарабляюць і пракормяць сібе. Вот у міне яшчэ саўсім драбяза, маленькія. Жац., Стаўб. р. 2. ш т о. Дагледзець, упарадкаваць. Я ўжо сваё адрабіў, хай дзеці цяпер завіхаюцца. Я ў іхніх гадох працаваў куды болій. Маў некіх восім дзісяцін зямелькі, яе ш трэба было давесьці да ладу. Януш., Лаг. р. Як гэто мне хату трохі да ладу давесьці, зіма йдзе. Можа п ты прыехаў калі, сынок? Сав., Стаўб. р. На дварэ ў міне — ліхо ведая што робіцца. Трэба паскладаць гэтыя паляняні, жэрдкі за хату занесьці, дровы ў гумно паскідаць. А сілы німа, як гэто будзя давесьці ўсё да ладу? Там жа. Яшчэ нашаму калхозу трэба давесьці да ладу лён, увесь лён яшчэ ляжыць на балоці, а падымаць даўно пара. Там жа. ДАВЕСЦІ (дабіць) ДА РУЧКІ ш т о. Асудж. Прывесці ў непрыгоднасць (рэч, будынак, гаспадарку і інш). Атсюль сапхнулі, паставілі ў Асаўцы. І там давёў да ручкі хазяйства. Гр., Слуц. р. Стары як жыў быў, дак дабіў да ручкі ўвесь будынак. Там жа. Шапка любая ха-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 321 ▶