кажу: «Як гэта жыць, каб граша ні мець? А ці здароўе ўпадзе, ці так якая часіна чорная, кап капейкі ні было за душою!» Дак ён кажа: «Я сябе абясьпечу, з вас паддзершкі ні прашу». Пр., Стаўб. р. У жыцьці трэба, кап які рубель быў за душою, а ён усё, што заробіць, сьцярэбіць. Там жа. Сто рублэй завэзла і аддала на трапкы, а ў ёго й рубля ныма за душою, а выпыты любыть. Бот., Пін. р.
ГРОШЫ САДЗІЦЬ. Гл. САДЗІЦЬ (усадзіць, тахтарыць) ГРОШЫ.
ГРОШЫ ТАХТАРЫЦЬ. Гл. САДЗІЦЬ (усадзіць, тахтарыць) ГРОШЫ.
ГРОШЫ ЎСАДЗІЦЬ. Гл. САДЗІЦЬ (усадзіць, тахтарыць) ГРОШЫ.
ГРЫБЫ НАДУЦЬ. Гл. ЗАКАПЫЛІЦЬ (надуць) ГУБЫ (лупы, грыбы).
ГРЫБЫ РАЗВЕСІЦЬ. Гл. ГУБЫ (грыбы) РАЗВЕСІЦЬ.
ГРЫЗЦІ СЯБЕ ЗА ЛОКАЦЬ. Гл. КУСАЦЬ (сябе) ЗА ЛОКАЦЬ.
ГУБЫ ЗАКАПЫЛІЦЬ. Гл. ЗАКАПЫЛІЦЬ (надуць) ГУБЫ (лупы, грыбы).
ГУБЫ НАДУЦЬ. Гл. ЗАКАПЫЛІЦЬ (надуць) ГУБЫ (лупы, грыбы).
ГУБЫ (грыбы) РАЗВЕСІЦЬ. Асудж., непав. Не турбавацца, быць няўважлівым да каго, чаго, не спяшацца рабіць што. Не шкодзіць, што пчолкі кусаюцца, ня будзіш хадзіць грыбы разьвесіўшы. Бял., Лаг. р. Чаго стаіш, губы разьвесіў? Марш на лух, а то па абедзі будзя дошч, замочыць сено. Жац., Стаўб. р. Чорт яго ведая, што гэто за хлопяц. Станя, губы разьвесіць, і кап ён паварушыўсё, кап яго руплівасьць узяла — не. Толькі папіхай яго, сам ні дадумаяцца. Сав., Стаўб. р.
ГУБЫ СТУЛІЦЬ. Гл. СТУЛІЦЬ ГУБЫ.
ГУК ГУБЛЯЦЬ. Губляць здольнасць успрымаць гук (пра пчол). Кажуць, што трэба стукаць у бляху, тады пчолкі гук губляюць і можно лавіць — асядуць на дрэвя ці на плоця. Пр., Стаўб. р.
ГУСЬ ГУССЮ. Як гусь, вялікі, пародзісты, дзябёлы. Зарэзала курыцу. А жырная! Гусь гусьсю. Ліцв., Карм. р. Тыя куры, што ў мяне былі ўпярот, ні нясушчыя. Трохі панясуцца, пакуль ліняць пачнуць і ўсё. Ходзіць гусь гусьсю, а яец няма. Там жа.
93 👁