ён голы як бізун, толькі б галава была на плячах». Міл., Маст. р. Агата не пабаялася, што ён быў голы як стой, пайшла замуш, а цяпер паглядзі, як ажыліся. Там жа.
ГОРЛА ЗАЛІЦЬ. Гл. ЗАЛІЦЬ ВОЧЫ (слепакі, горла).
ГОРЛАМ БРАЦЬ (узяць). Непав., непаш. Дамагацца свайго крыкам, сваркай. Ні бойся, яму запішуць, ён горлам возьмя. Кав., Старадар. р. Зяць плотнікам па жактаўскіх кварцірах, можа быць і столярам, стаіць на чарзе кварціру палучыць. Але дзе ш ён яе палучыць? Як горлам ня возьмяш, то будзяш стаяць дзесяць гот. Сав., Стаўб. р. Тадзік той горлам бярэ. Яго баяцца. Хай што ні так, калі наваліцца, узьнімя такі г'валт, ні дай ты божа. Жац., Стаўб. р.
ГОРЫ ЗВЯРНУЦЬ. Многа рабіць, рабіць такую справу, работу, якая патрабуе велізарных намаганняў. Дзе бачыла, Вінцукоў вунь такі ш рабочы ўдаўсё. С такім сынам можно горы зьвярнуць, а ні то што лесу натраляваць на хату. Сав., Стаўб. р. Толік Алешчай такі здаровы хлопяц, мох бы зьвярнуць горы, кап быў прыложаны. А так от трохі, ні перадасьць, робіць-робіць, але ні вельмо. Жац., Стаўб. р.
ГОЧЫ ПРОДЫВЫТЫ. Гл. ВОЧЫ ПРАГЛЕДЗЕЦЬ.
ГОШАЛЕМ ХАДЗІЦЬ. Важнічаць, задавацца, ганарыцца, высока трымаць галаву. Наша бугалтарка кожын рас езьдзіць у палікмахерску, дак проста гошалям ходзіць. Ліп., Вор. р.
ГРАБНІЦАЙ ПАХНУЦЬ. Пра чалавека, што блізкі да смерці, які хутка памрэ. Мае рукі — адна шкурачка, ужо грабніцай пахнуць. Ліцв., Карм. р.
ГРАЦЬ НА КАПУСТУ. Народны звычай: на вяселлі музыканты віншуюць маладых, сватоў і гасцей музыкай, атрымліваючы за гэта невялікую плату. У нас такая мода — музыканты зьбіраюць сабе грошы, паздраўляюць маладых, сватоў і ўсіх, хто за сталом, і выконываюць іх жаданне. Заказвая хто што хоча. Вот яны й граюць на капусту, зьбяруць трохі грошай, і па чарцы дастанецца. Сав., Стаўб. р. Хадзем, бабы, паглядзімо. Скоро будуць граць на капусту. Жац., Стаўб. р.
ГРАША (рубля, капейкі) ЗА ДУШОЮ НЕ МЕЦЬ. Не мець у запасе грошай. Хлопяц мой у Мінску робіць шчыкатурам гэтым. Добра зарабляя, але граша за душою не мае, ўсё ў гарляк той. А я як стану сварыцца,
85 👁