Аз., Гар. р. Тут кап засеяў аўса, то ні выбраў бы, а так нічого ні расьце, кароўмі зьбілі, а праўленё глядзіць на гэто прас пальцы, ім і так хватая работы. Жац., Стаўб. р. Гэто нашы калхозьнікі глядзяць прас пальцы, а то ўжо трэба й слупэ паставіць новыя, й ваду правесьці к каждай хаці. Сав., Стаўб. р.
ГЛЯДЗЕЦЬ РУБАМ на каго. Гл. ГЛЯДЗЕЦЬ (паглядзець, паглядаць, пазіраць) КОСА (скоса, бокам, рубам) на каго.
ГЛЯДЗЕЦЬ СКОСА на каго. Гл. ГЛЯДЗЕЦЬ (паглядзець, паглядаць, пазіраць) КОСА (скоса, бокам, рубам) на каго.
ГЛЯДЗЕЦЬ СКРОЗЬ ПАЛЬЦЫ. Гл. ГЛЯДЗЕЦЬ ПРАЗ (скрозь) ПАЛЬЦЫ.
ГЛЯДЗЕЦЬ ЯК ВОКА Ў ІЛБЕ. Старанна даглядаць, рупліва ахоўваць, берагчы, хаваць каго, што, беражліва ставіцца да каго, чаго. Паганю (статак) заўтра й пазаўтра, чараз вочараць радоўкі (ад рад хат, дамоў у сяле) ні паганю. Я за сваю радоўку атвічаю. Там кусты, там багна, там балота, каровы й козы распаўзуцца, а іх трэба глядзець як вока ў ілбе. Ульян., Сен. р. Мы яго гляджом як у ілбе вока. Вяліч., Сал. р.
ГЛЯДЗІЦЬ ЯК БАРАН (на новыя вароты). Асудж. Нічога не разумеючы (глядзець, пазіраць). «Піськялёнак», — кажу нявесткі. І рас, і два скажу, а яна глядзіць як баран. Кажу: «У вас язык зламаіш, пака навучысься. Я вас панімаю, а вы мяне не». Ульян., Сен. р. Толік яго глядзіць як баран на задачу і нічого ні панімая. Сав., Стаўб. р. Чэцьвіра сутак па Маскве лазіла. У планетарыю сынок завёў: «Мама, паглядзеця, на зьвёзды паглядзеця». Што баран на новыя вароты гляджу, бес паняцьця. Ульян., Сен. р.
ГНУЦЬ СПІНУ на каго. Многа, да знямогі працаваць на каго, знясільваць сябе цяжкай працай. Бывала, ці град адаб'ець хлеб, ці так біда якая сустрэніць, ідзі (да пані), прасі на каленях пасеіць, а тады гні сьпіну лета. Піл., Чав. р. Сколька мой Жорж піражыў! Былі ў парцізанах, у блакаду нас узялі ў плен, мяне за краты кіналі, а яго пагналі ў Гірманію на работы. Дзевіць месіцаў гнуў сьпіну на асэсаўца, а спалі там, дзе сьвіньня стаялі. А тады зьдзелаў пабех (зрабіў уцёкі, уцёк). Ульян., Сен. р. Зноў эта нечысьць як найшла, этыя палякі як ужо заступілі, і мы гэтулькі пастрадалі пры іх, пры
88 👁