Старонка 54
◀ / 321 ▶
i цяпер з ахотай прала б тую кудзельку, седзючы ў хаці».— «Ай да ні прала б і ты, гары яна гарам, тая кудзеля». Свяц., Бял. р. Ліпця мерая туфлі белянькія, некія от сабе, а стаіць збоку Аньця: «Некія ні модныя, ні бяры». А я кажу: «Гары яна гарам, тая мода. Глядзі, кап адно на назе добро былі». Сав., Стаўб. р. Не ўжо, дзеўкі на стройкі работаць — гары яно гаръм, лепій дома у калхос хадзіць. Ляўк., Арш. р. ГАРЫЦЬ У РУКАХ чыіх, у к а г о. Выконваецца што хутка, спрытна, акуратна, добра. Яна ў мяне маладзец. За што ні возьмецца, ўсё ў руках гарыць у яе. Кав., Старадар. р. От Аньця наша. Рухавая, руплівая, уморы ні зная, гарыць усё ў руках, агнём гарыць. Сав., Стаўб. р. Вясёлая, маладая была, ўсё ў руках гарэла, а цяпер у Бараўлянах ляжыць. Бяр., Дзярж. р. Гэты малады, акуратны, ўсё ў руках яго гарыць. Павінен зрабіць мне акуратно: і шыначкі аддзяліць, і паляндвічкі павымая, сало паможа злажыць. Сав., Стаўб. р. Яня вельмі спрытная, работа так і гарыць у яе руках. Яна вельмі любіць ферму і, пэўне, заменіць матку, як вырасьця. Там жа. ГАРЫЦЬ ШКУРА на к і м. Гл. ШКУРА ГАРЫЦЬ н а к і м. ГІГІКІ СТРОІЦЬ. Смяяцца, дурэць, пакепліваць з каго. Жартаўл. Яму п толькі гігікі строіць, а ўсё астатняе яго ні касаецца. Раўч., Пух. р. Кіньця вы гігікі строіць, ідзеця на вуліцу, трэба ў хаці прыбраць, каб брытко ні было. Гор., Стаўб. р. ГЛАДЗІЦЬ ПА ГАЛОЎЦЫ к а г о. Шкадаваць, пеставаць каго, патураць каму. Не, ціпер бацько ўжо ні будзя гладзіць цібе па галоўцы, а дасьць добро, гэто ш трэба так зрабіць. Хал., Стаўб. р. Дачка ў Франі песта, ведамо, ядыначка (адна ў сям'і), глядзяць, гладзяць па галоўцы, а распушчаная, паляц ап паляц ні ўдарыць, толькі кап смашно зьесьці. Ас., Стаўб. р. ГЛАЗЫ ЗВЕСЦІ. Гл. ЗВЕСЦІ ВОЧЫ (глазы). ГЛУХІ ШТО (як) ПЕНЬ. Вельмі глухі. А ў нас ест харошы маляц, чырвонінькі, але глухі што пень, глухі ат урадзэня (нараджэння). Сав., Стаўб. р. Ні дачувая, глухая стала як пень. Жац., Стаўб. р. ГЛЯДЗЕЦЬ БОКАМ н а к а г о. Гл. ГЛЯДЗЕЦЬ (паглядзець, паглядаць, пазіраць) КОСА (скоса, бокам, рубам) н а к а г о.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 321 ▶