Старонка 48
◀ / 321 ▶
піць на дурніцу. Як тая жонка церпіць гэдаку заразу. Гор., Стаўб. р. Ведаю, грошай шкадуяш, жмінда, усё хочаш, каб выпіць на дурніцу. Не, брат, гані рубля, за так ні выйдзе. Там жа. П'е, а галаву не губляе. Свае грошы не выкладзе, а дзе гарэлкі на дурачка выпіць, на гэта ён любіцель. Бял., Лаг. р. ВЫПЛАКАЦЬ ВОЧЫ (вочкі). Вельмі многа і часта плакаць. Выплакала я свае вочы па сыночку. Адзін ён быў у мяне і забілі ў вайну. Гай., Лаг. р. Дзісяцера дзяцей было, а жывых толькі трое асталося, трое дзяўчат. Выплакала свае вочкі па дзецях. Зарэч., Смал. р. ВЫСАЛАПІЎШЫ ЯЗЫК. Хутка, шпарка (бегчы,ісці, ляцець). Зьбіраліся ехаць у ягады. Ужэ сем часоў, а мы яшчэ дома, то потым ляцелі высалапіўшы язык, утаміліся. Кунц., Кл. р. Я дык неяк ні люблю ў гэным горадзе, неяк натта шумна, усе бягуць. Ні табе каб паглядзеў спакойна, разгледзіўся што-дзе якое, дык не, бяжы язык высулупіўшы. Язн., Віл. р. ВЫСАХНУЦЬ (выпетраць) У (на) ШЧЭПКУ (трэску). Схуднець, дрэнна выглядаць. Мужык ёй годзя, сам ужо высах у шчэпку. Бял., Лаг. р. Але ш Аляксеява дзеўка й высахла ў трэску. Ці то ёй чаго ні хватае, ці захварэла, ці можа пералюбілася. Востр., Зельв. р. На казённых харчах пупраўляцца нада, а ты высахла на шчэпку. Ульян., Сен. р. Каб бачыла, што зь ім зрабілася! Высах на шчэпку. Сав., Стаўб. р. Хвароба нікога не красіць. Глядзі, як за кароткі час жанчына выпетрала на трэску. Свет., Нясв. р. ВЫСТАВІЦЬ ЗА ДЗВЕРЫ. Непав. Выправадзіць, выгнаць з хаты, адправіць ні з чым. Прыехала матка старэнькая ў горад, знайшла кварціру, прышла да сына, а сын пакарміў яе, паўхаджываў і кажа: «Іжжай дамоў». Сунуў ёй грошы (ці тры ці колькі рублей) і выставіў за дзьверы. Ліцв., Карм. р. Прышлі да нас чужыя дзеці, а шум, а гоман у хаці, ні вытрымаць. То пагулялі трохі і выставіла ўсіх за дзьверы, каб галавы ні дурылі. Сав., Стаўб. р. Калі будзяш так гаварыць са мною, то, дальбог жа, выстаўлю за дзьверы, ні пагляджу, што сваяке. Веч., Стаўб. р. Хацеў я яе за дзьверы выставіць, але што ты ўмяшалася. Я б ёй паказаў, як пляткарыць на мяне! Гор., Стаўб. р. ВЫСТАВІЦЬ (выстаўляць) НА ПАСМЕШЫШЧА. Абсмяяць. Во дзе дзелыць нечыга. Пънапішыць тут усяго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 321 ▶