сяцы: выбіралі мне шаптухі і пярэпалах, і ўрокі, і ўсё што хочаш. Усел., Навагр. р. Цяперашнія людзі не ўмеюць ні пярэпалахаў выбіраць, ні рожаў выгаворваць, гэта ўсе людзі даўнейшыя рабілі. Гр., Слуц. р.
ВЫБІЦЦА (выбівацца) З СІЛ. Знемагчыся, стаміцца да знямогі. Ото я сёньня спаць хачу! Дарога далёкая, саўсім выбілася сь сіл, пака прышла. А тут і карова нядоена, і парасята пішчаць, і ў хаці чорт ногі паломіць. Гал., Стаўб. р. Цяпер і надзелы бальшэя, і дамы прасторныя, і людзі распанелі. А даўней як мы жылі! Пралі, ткалі, скуты (трубкі палацён) бялілі, сарочкі шылі, шлэпачкі вязалі, лапці плялі. Рабілі як валы, выбіваліся з сіл. Ульян., Сен. р.
ВЫБІЦЦА Ў ЛЮДЗІ. Гл. ВЫЙСЦІ (выходзіць, выбіцца, выбівацца) Ў ЛЮДЗІ (у свет).
ВЫВЕРНУЦЬ ВОЧЫ. Гл. ВЫЛУПІЦЬ (вывернуць) ВОЧЫ.
ВЫВЕСЦІ НА ЧЫСТУЮ (цёплую) ВАДУ к а г о. Выкрыць, выявіць махінацыі, непрыстойныя ўчынкі каго. Я гэтаго злодзяя вывяду на чыстую воду! Гэто ш трэба, кап, па-сусецку жывучы, так нагаварыць на чалавека. А ці я табе калі слово кепскаё сказала, а ці курыца мая калі забегла на яго грады? Сав., Стаўб. р. У гэтум месяцы то прырост (цялят) харошы, але дзе твой прырост за прошлы месяц, хто грошы палучыў за цібе? Прыедзя той заўцехнік (сесію здае цяпер), я вывяду некаго на цёплую воду. Як гэто так! Стараясься, ночы ня сьпіш, а нехто будзя за цібе грошы палучаць! Там жа.
ВЫВЕСЦІ Ў ЛЮДЗІ (на дарогу) к а г о. Дапамагчы каму заняць трывалае становішча ў жыцці. Нада ж было як-небудзь дзяцей выводзіць у людзі, вот і ўчыла хоць сколькі. Свяц., Бял. р. Я цябе ўзяла маленькую ды голую, апратала, выхадзіла, дбала, стараласа, кап табе добра было, у людзі вывяла, а ты цяпер мяне ні хочаш глядзець. Гр., Слуц. р. А той мой сынок, што ні вярнуўся з вайны, той ні гэткі ніўдаліца быў, як гэтый. Таго я вывіла на дарогу, якую ён хацеў: два годы вучыўся ў Мугулёве, год у Воршы, і перад самъй вайной два годы настаўнічаў у Глыбачкі. Ляўк., Арш. р.
ВЫГНАЦЬ ДУР. Строгімі мерамі ўздзейнічаць на паводзіны каго. Перайначся, хлопча. Ба як не перайначысься, то выганю дур папругаю. Выганю дур! Міл., Маст. р.
89 👁