Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
бы ты ў школу, а то соваясься па хаці як сонная муха, рабіць табе німа чаго. Жац., Стаўб. р. ЯК СТАРОЙ БАБЕ СЕСЦІ. Вельмі мала, невялічкі загончык, кусочак. Выпраўлю некалі яго ранінько ў полё пажаць з расою, а, ведамо, малы, сажне трохі, от як старой бабі сесьці, але й гэто добро. Сав., Стаўб. р. Некалг мы сеялі просо. Трошкі, настрамачак (невялікі участак) маленькі, як старой бабі сесьці, але для сібе хватало. Там жа. ■ ЯК СЫР (у масле) КУПАЦЦА (жыць). У матэрыяльным дастатку, у раскошы, заможна (жыць). Жыла тры гады, як сыр у масле купалася. Ліцв:, Карм. р. Цяпер i Альбучыхі чорт ні бярэ. Добро яшчэ зарабляя, пеньсія будзя, а што адной бабі трэба? Як сыр у масьлі купаяцца. Жац., Стаўб. р. Некаторыя вунь жывуць як сыр у масьлі — i цілявізар, а ў хатах — паглядзеў бы ты! Сав., Стаўб. р. Двоя сьвіней укормяць за гот. От i зараз адну закалолі сьвіню, як эты шкаф, палавіну прадалі, палавіну сабе. Карову дзяржаць, сорак рублёў палучаюць пенсіі. Жывуць як у масьле купаюцца. I яна паздаравела, i ён як рыжок. Гр., Слуц. р. ЯК ТАБЕ ГАВАРУ. Гл. ЯК ТАБЕ (вам) КАЖУ (гавару). ЯК ТАБЕ (вам) КАЖУ (гавару). Надта хутка, за кароткі момант. Адзіяла двухспальна як табе кажу спорцілі, ведама, у мазуце хлопцы цэлы дзень, вымазаныя, гразныя. I простыні прышывалі, i пададзіяльнік, i так спалі—вымазалі, выпэцкалі. ГрСлуц. p. Атходзіў Г'еня ў войско, сабралася гасьцей. I ён c Тоняй напроціў сядзеў. I пакуль мушчыны адну вып'юць, як табе кажу трычаркі вып'е. Сав., Стаўб. p. Дзевяць гектараў пшаніцы стаяла i во як вам кажу схвацілі (скасілі). Прышлі камбайны, адзін за адным, нізінько зрэзалі. Там жа. На каленях (поўзаючы) па-пад ёлкамі, грыбоў навалам. Як табе кажу карзінку баравічкоў назьбіраў. Там жа. Наш стаяк кахляны, да тонко зроблены, дак во як вам кажу цёплы. Там жа. ЯК У АДНОЙ КАШУЛІ ХРЫШЧАНЫЯ. Модная, трывалая, шчырая, (дружба). Дружба ў іх як у адной кашулі хрышчаныя. Пр.} Стаўб. р. «Старыя кажуць, калі ў адной кашулі пахрышчаныя, тады дзеці жалеюць адзін аннаго. Гэную кашулю хаваюць, пака другое (дзіця) знойдзецца».— «Ай, ніпраўда! Во ў Карбачоўкі блізьню
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпе, выпюць, геня
5 👁
 ◀  / 321  ▶