Старонка 311
◀ / 321 ▶
Кабылак на чыгунцы як гразі. Поўно-поўно! Хадзем, Янка, насубіраям. Там жа. У Бар'яся грошай як гразі, а прыкідваяцца бедным. Жац., Стаўб. р. ЯК ГРОМ З ЯСНАГА НЕБА. Раптоўна, нечакана, імгненна. Ну, гэдак усё скора прышло, як гром зь яснага неба. Ото заручыны, потым вяселье — і няма дачкі, пашла да другой мацяры. Кунц., Кл. р. А тут гэтая навіна як гром зь яснага неба звалілася (маецца на ўвазе пачатак другой сусветнай вайны), бацьку яе забралі ў войско, то яна ўскорасьці памерла, ні вытрымала. Веч., Стаўб. р. ЯК ЗА КАМЕННАЙ СЦЯНОЙ. Пад надзейнай аховай, спакойна (жыць, быць, адчуваць сябе і інш.). Валя ў мяне харошая. Яна й каровы во дъглідаіць, іна й пра дровы забоціцца, хъзяйства ўсё на ёй, жыву за ёй як зъ каменнай сьцяной. Знаю, што пугу ў рукі і пашоў на работу, дома ўсё ў пъратку. Ляўк., Арш. р. ЯК ЗА ПЛЯЧЫМА. Бестурботна, спакойна (жыць). Яны як за плячыма жылі за гэтым старым. Ён і картофлі садзіў, і дровы сек, і ўсё-ўсё рабіў, устаня ў печы паліць. Сав., Стаўб. р. ЯК ЗА ПЛОТ. Незадав. Дарма, дарэмна, за нішто (выкінуць, выдаткаваць і інш.). А грошы ж не валяюцца, нада ш папрацаваць на гэных дваццаць пяць, што ўцяклі (купіў парася, а яно ўцякло з мяха), дый барыш сама меній пяцёрка. Вот табе трыццатку за адзін дзень як за плот. Тут і залатая жонка ня выцерпіць. Язн., Віл. р. Купіла ўчоро мяса ў лаўцы і забылася, што яно ў міне ў шкафчыку ляжыць. А гарачыня, яно трохі і чуваць стало. Толькі грошы як за плот выкінула. Сав., Стаўб. р. ЯК ЗА СЯБЕ. Лёгка, хутка, як бачыш (з'есці). Аўдоця от гэтакі о качан капусты паранае ўлажыла, міску ў калені картопяль рэткіх хоп-хоп, як за сябе выбрала. Гр., Слуц. р. Наліла міску крышанёў, то як за сябе пугаў. В. Рож., Сал. р. Цяпер ні жадны салу. Бачыш, у вас на бяседзі ўсё стаіць: і сало, і мясо, і катлеты, а два талежыкі (сподачкі) капусты пашлі як за сябе. Ціпер вітаміны падавай, людзі разьбірацца сталі. Сав., Стаўб. р. Прынесла камяке, сподачак сала халоднінькаго і місачку капусты. То сала ўзялі па кусочку, а капусту выбралі як за сябе, прышлосё дабаўляць. Там жа. ЯК (што) З ВЯДРА (з луба). Суцэльным патокам, магутным струменем (пра праліўны дождж). Быў буран, лівінь, як зь відра лілося. А тады пярун як пальніць. Каб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
◀ / 321 ▶