Уніжацца, падхалімнічаць перад кім, пяткі лізаць каму. І яшчэ муш такі быў жмінда. У яго золата ў патпечку было, а як памерла Аньця, ён яе ні пахаваў як людзі. Дошчак-дошчак настоляно, а ён пашоў да немцаў, шапку зьняў, клянчыў тых дошчак. Да тыя далі аполак, зрабіў з аполак гроп, пясок сыпаўсё. Сав., Стаўб. р. Да не, мама, ні пайду я да іх прасіцца. Прыдзі, шапку зьнімі перад гэтым дураком. Яшчэ што! Там жа. ШАРЫКІ ЗА ШАРЫКІ ЗАЙШЛІ ў каго. Губляць здольнасць разумна разважаць, дзейнічаць. А ці ня здурнеў ён? Што — у яго шарыкі за шарыкі зайшлі, што ён з Ульянавіч у Рудніцу хату піравёс? У яго садзьба (усадзьба — сядзіба) такая харошая ў Ульянавічах. Ульян., Сен. р. ШАРЫЦЬ ВАЧЫМА. Шукаць, прыглядацца да чаго. Пусьцілі сабачку ў хату, то німа, кап пасядзеў пат сталом — бегае па хаці, шарыць вачыма ўсюды. Гор., Стаўб. р. Убяжыць у хату (Зінка) і шарыць вачыма: у вас тоё, у вас гэто. Якая цікавая расьце. Сав., Стаўб. р. ШКОДЫ НАРАБІЦЬ каму. Гл. НАРАБІЦЬ ШКОДЫ каму. ШКУРА ГАРЫЦЬ на кім. Асудж., дакор. Ад збытку сілы, энергіі дурэе, перашкаджае дарослым, свавольнічае хто. Каб яно пасядзела спакойна ці пагуляла, а то шкура гарыць на ім, так і шворыць усюды. Вот памоўзьлівае дзіця расьце. Веч., Стаўб. р. Вот ні ўседзіць, шкура гарыць на ім. Што гэто за хлопяц расьце?! Ас., Стаўб. р. Ты, хлопіц, сядзь! Ба заробіш! Гарыць шкура на табе. Ляўк., Арш. р. ШКУРА ДЫ КОСЦІ. Гл. АДНЫ (адна) РЭБРЫ (косці, шкура). КОСЦІ І (ды) ШКУРА (кожа). ШКУРУ ДРАЦЬ з каго. Гл. ДРАЦЬ (лупіць) ШКУРУ (кожу) з каго. ШКУРУ СПУСЦІЦЬ (счарніць) каму. Моцна набіць каго, надаваць каму. Табе, помніш, бацько хацеў шкуру спусьціць за тоё, што ты гумно чуць ні ўпаліў. Сав., Стаўб. р. Нас шасьцёх пашлі да пана на работу, шэсьць дзевачак. Па дзесіць, па пятнаццаць капеік плаціў на дзень. На пяць рублей я зарабіла. Пан усіх рашчатаў, а мае квіточкі ўзяў парваў і на вецяр пусьціў. Бацька як узнаў, усю шкуру шчарніў мне: і вошкамі біў, і рамянём. А за што? Ці я вінавата? Ульян., Сен. р. Ці помніш ты, як Эміль усю ноч на печы сядзеў голы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁