Старонка 296
◀ / 321 ▶
ХТО ЯГО ВЕДАЕ. Выражэнне няпэўнасці, няўпэўненасці; невядома, цяжка сказаць. Хто яго ведая, сынок, паець паглядзі. Калі добраё (паліто), то купі, зіма йдзе, халадэ. Мач., Бабр. р. Учоро надумалася ў грыбэ пайсці. Устала ранінько, але ні пашла, хто яго ведая, от, сыро, мокро, а ў міне зуп шчыміць. Гор., Стаўб. р. Можа, й тут тую капусту пасадзіць добро было п, хто яго ведая. Гною то давала добро. Хал., Стаўб. р. Ц ЦАЛАВАЦЬ РУКІ І НОГІ каму. Быць вельмі ўдзячным, адчуваць вялікую ласку да каго. Я насыпала мех жыта, дзьве вялікія булкі хлеба дала, панцаку, то Палюся цалавала рукі й ногі. Вельмі ж у той год была вялікая галадоўка. Ото людзі галелі. Ант., Навагр. р. Каб яна была добрая да мяне, я б ёй (нявестцы) нічого ні шкадавала п, усё аддала п, рукі й ногі цалавала п. Сав., Стаўб. р. За гэтую ласку табе трэба каб рукі й ногі цалавалі, а яны, бачыш, ні здароўкаюцца нават. Ас., Стаўб. р. ЦЕЛАМ (жыватом) ГОЛЫМ СВЯЦІЦЬ. Гл. СВЯЦІЦЬ ГОЛЫМ ЖЫВАТОМ (целам). ЦЕНЬ НАВОДЗІЦЬ на каго. Нагаворваць, абвінавачваць каго. «Я чула на вушы свае, як яны пасварыліся за некія грошы, як ён яе назвоў манцапэлай».— «І ён дурань, што зьвязваяцца з бабай. Каб разумны, сказаў бы, што ты на мяне цень наводзіш? Якія грошы?» Бял., Лаг. р. ЦЕРАЗ ПАРОГ НЕ ПЕРАСТУПІЦЬ. Гл. ПРАЗ (цераз) ПАРОГ НЕ ПЕРАСТУПІЦЬ. ЦЁКАМ ЦЯЧЫ. Моцна цячы. Як дош толькі йдзець, так сені цёкам цякуць, няма дзе схавацца. Ульян., Сен. р. ЦЁМНЫ ШЛЮБ. Вянчанне маладых пры слабым асвятленні. Як малады добра заплаціць, дык запаліваяць многа сьвечак. Калі ш малады мала плаціць, ксёнц запаліваіць дзьве сьвечкі й вянчаіць. Гэта цёмны шлюп. Пал., Мядз. р. Жылі мы бенна, сьвечак ні было за што купіць, а бацюшка многа браў за вянец, дак вянчалі нас у цэркві цёмным шлюбам. Там жа. ЦЬМА ЦЬМУШЧАЯ. Мноства, вельмі многа, безліч. Вечарам па тратувары пахадзілі (у Мінску). Што там люццаў! Сьвет цэлы! І белых, і чорных, і пекных, і ня-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 321 ▶