дзі, зязюлька сыіявая толькі да Пятра, а там хоць трава ні расьці. Сав., Стаўб. p. А па дзяцьку хоць трава ні расьці. Вы тут i ў сватэ лацьцяся, i пеця, i гуляйця, a ён зьехаў за сорак пяць кілометраў гарэлку піць. Што за харакцяр у таго дзяцька! Там жа. ХОЦЬ ТЫ КАНАИ. У што б там ні было, абавязкова, няі'ледзячы ні на што (рабіць i інш.). Хадзіла я пераведаць старога ў бальніцу, дак i ўнучка ўчапілася, хо'ць ты канай: «Пайду й пайду c табою». Мусіла браць. Марх., Стаўб. p. Хоць ты канай, ні зробіць. Прашу, малю — ні паслухая. Што мне зь ёю рабіць? Ac., Стаўб, p. Колькі рас прасіла дзядьку: «Прынясі ты мне касу (хацела апкасіць траву кала платоў)». Hi прынёс, усё часу яму німа, а тут трэба, хоць ты канай, казалі, штраф дадуць за крапіву. Хал., Стаўб. р. ХОЦЬ У BIP ГАЛАВОЮ. Безвых. Выражэнне адчаю, бездапаможнасці. А як Лявон мой сватаўся, тожа дзялоў было. Сасваталіся, згаварыліся бізь мяне, а мне хоць у вір галавой. Гран., Маладз. р. Дажылася баба адна, хоць у вір галавою. А такая сям'я была. Ас., Стаўб. р. ХОЦЬ У СЦЕНУ (у сценку) ПУЛЯИ ш т о. Незадав. Вельмі цвёрды, засохлы (хлеб, булка, праснак). Добро, што прывезла хлеба сьвежаго, а то мой чорствы, хоць у сьценку пуляй. Сав., Стаўб. р. Купіла ранічкаю дзьве бу.ханкі хлеба, дак такі некі нісмашны, цьвёрды, хоць у сьценку пуляй. Там жа. Пад вяселё Сьцяпаніха напякла булак. Прынесла мне папробаваць тое булкі. Да я яе ні зьела адразу, трохі паляжала, дак хоць у сьценку пуляй, але смашная. Там жа. ХТО КУДЫ. КУДЫ ХТО. У розныя бакі (уцякаць, бегчы, Ісці i інш.). Ня ўсьпелі мы зьняцца, як фашысцкі самалёт налятая на нашу граду, дзе мы сядзім у леся, i давай страчыць с пулямёта. Мы сюды, мы туды, куды хто! Сіц., Пух. р. А самолёты як налетять, этые немецкіе, да ек навешають некіх хвонароў, да по том лесі, хоч ты голкы зьбірай. А мы хто куды! Цер., Пін. р. А патом як сталі з арудзій біць немцы да па гэтом месту, дзе мы сядзім. Куды хто рассыпаліса. Гр., Слуц. р. Дзяцей хоць І много, а ўсе пагадуюцца, усе вырастуць i разьлятуцца цяперашнім сьветам хто куды, распыхнуцца, як тая пчала на любы цьвет. Сав., Стаўб. р. СтаНя разьвідняцца, едзям дадому з начлегу, а тады ўжо дзяўчата ідуць хто куды: хто у заработкі, хто дома што робіць. Тар., Кар. р
Дадатковыя словы
градў, няіледзячы, сямя
4 👁