закапваць нада пініцылінам, а то сьляпая астанецца. Але й пініцылін ні памох, бяльмо на воку зрабілася, і цяпер бачыць як прас палатно. Там жа. БЕГАЦЬ (туляцца) ПА ЗАВУГОЛЛЮ. Адлыньваць ад работы, швэндацца абы-дзе. Прыбегла Янка і адразу: «А дзе ваша Іра?» Дзе тая Іра, ні ведаю, кажу, нёдзя бегае па завугольлю. Сав., Стаўб. р. Дзе ён будзіць добра вучыцца, калі цэлый дзень бегаіць па завугольлю? От і носіць двойкі. Н. Тур., Уш. р. Пат старась чалавек здурнеў, стаў піць, туляцца па завугольлю, у цюрму папоўся, дзевяць сутак сядзеў. Бял., Лаг. р. БЕЗ АГЛЯДКІ. Вельмі хутка, не азіраючыся (бегчы, уцякаць, перці). Тады ўжо зноў нек перавярнулася эта равалюцыя, зноў прышла Савецкая ўласьць. Зноў прышлі Саветы, бальшавікі прышлі і гналі гэтых палякаў, аж да Варшавы іх пёрлі без аглядкі. Аляхн., Маладз. р. БЕЗ ДАЙ РАДЫ (рацыі). Без ніякай прычыны, за нішто, так сабе. А ён прышоў: сядзіць бацька на лаўца, выламаў пакалак і без дай рады зьбіў старога на горке яблыка. Гр., Слуц. р. Цяпер у нас модна стала падаваць на сут на дзяцей. І наш бацька без дай рады нек кажа: «І я, як Мітрыпан, падам на сут». Ня жыве зь дзецьмі добра, а зьбіраяцца судзіцца. Там жа. Чаго я пайду да таго Юзіка без дай рацыі? Ён жа мяне ні прасіў. Хай прошаныя йдуць. Сав., Стаўб. р. БЕЗ КАНЦА. Узруш. Бясконца, увесь час, няспынна. Як толькі нас выгрузілі з эстых вагонаў на волю, такі запах! Проста жывымі касьцямі пахніць! Што такоя? Аж пасьля мы дазналіся, дак гэта ш Асьвеньцім! Палюць нарот біс канца! Біс канца! Ухв., Кр. р. Выганюць адзін рас у суткі, дадуць кусочык маленькі-маленькі хлеба, а баланды зусім не давалі. Так людзі мёрлі! Біс канца! Там жа. Так там (у Асьвеньціме) зьдзіваліся (здзекваліся), так там ужо мучылі нарот, так палілі! Біс канца! Гаварылі, што за пітнаццаць мінут па тры тысячы чалавек згаравала ў тым каміні. Там жа. Урэдны, урэдны да жонкі, бес канца ўрэдны й ліхі. Сав., Стаўб. р. Я вельмі люблю каровінаё мясо, бес канца люблю. Там жа. БЕЗ КЛЁПКІ Ў ГАЛАВЕ. Гл. НЯМА (без) КЛЁПКІ (клёпак) У ГАЛАВЕ. НЕ ХВАТАЕ (нечага) У ГАЛАВЕ. БЕЗ НОГ. Адчуваць стомленасць ад доўгага знаходжання на нагах. Трэба трохі прылехчы, бо бяз нох. Натупалася каля печы за раніцу, баляць ногі ня вытры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁