Калі ж вы ў мяне вып'яце? Мы ш такі-та радня, нашы бацькі дваюрадныя, а мы ў другой стрэчы. Сав., Стаўб. р. Ты паехаў бы ў Стоўпцы да іх, яны ш нам сваяке, ты з Валодзям у другой стрэчы. Раней ні зналіся, бо далёко жылі, клопаты былі, а ціпер можно. Гор., Стаўб. р.
У ДУДКУ ПАГНАЦЬ што. Гл. У ПУК (у пукі, у стрэлкі, у цыбуры, у стоўп, у ствол, у стаўпаны, у цэбахі) ПАЙСЦІ.
У ДУШУ (у горла) НЕ ЛЕЗЕ. Не хочацца есці, есці нехаця. Хочацца чаго-нібудзь смашнаго, кісьлінькаго, сало ні лезя ў душу. Жац., Стаўб. р. Маразэ страшныя. Куры зьляцелі, некія нівясёлыя, яда ні лезя ў горло. Як мароз асядзя, дак і куры весялейшыя: певянь сьпявая, нешто гамоняць кала дзвярэй, а гэто стаяць надутыя, яда ні лезя ў горло, сьвет ім ні міл. Сав., Стаўб. р. Люся мая нешто кволіцца, не ўстае. Дала ёй у лошко скварачку, то патузала-патузала і палажыла, у душу ні лезя. Што гэто ёй зрабіласё, няйначай захварэло дзіця. Гор., Стаўб. р. Хлеп елі зь мякінай, і смашны быў... А цяпер і шатраваны і пітляваны, а ў душу ня лезя. Сів., Вал. р.
У ДУШУ НЕ ПУСКАЕ. Не можа есці чаго (па хваробе ці іншай прычыне). Сьвіню як закалоў, так палянгвіцу атлупіў і рас атаслаў да дачкі ў Мінск, і другій рас атаслаў. Мяса есьць (дачка), а сала, каб дажа крошкі ні пупалася, у душу ня пускаець. Ляўк., Арш. р.
У ДУШУ НЕ ЎБІЦЬ. Гл. У РОТ (у душу) НЕ ЎБІЦЬ.
У ДЫМІНУ НАПІЦЦА. Гл. НАПІЦЦА Ў ДЫМІНУ.
УЕСЦІСЯ Ў КОСЦІ каму. Незадав. Надзвычай надакучыць, апрыкрыць каму. Некалі пры Польшчы людзі баяліся саквастратараў (зборшчыкі падаткаў, ад лац. sequestrator). От уеліся яны ў косьці, хай бох укрывая і ратуя. Была ў міне кароўка, і тую апісалі, мусіла прадаць і падаткі аддаць. Ас., Стаўб. р. Да чаго мне гэтыя сьвіня ўеліся ў косьці, не ядуць, некія худыя парабіліся, як драчэ. Сав., Стаўб. р. І навошта, кап старая (улада) вярнулася. Ну яго к чортавай матары і цара, і царанят, уеліся яны мне ў косьці. Януш., Лаг. р. Уеласа ў косьці гэтая печ. Спаліш воз дроў і мерзьняш цэлы дзень — печ вялізна, ні абагрэць, ашчэ й юшка не зачыняецца. Гр., Слуц. р.
У ЖАРКУ. Пад чаркаю, выпіўшы. Раз на Акцябрскую (кастрычніцкія святы) выпіўшы быў, ну ня дужа
81 👁