Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
там німа! Во, чалавек на старасьць ходь сьвет убачыў, а то ўсё жыцё гаравау. Там жат. УБАЧЫЦЬ ЯК СВАЕ ВУШЫ к а г о, ш т о. Незадав. Ніколі не ўбачыць каго, што. Не трэба было губляць (гадзіннік). Казала я табе, ні бяры с сабою, а цяпер убачыш тыя часа як свае вушы. Мач., Бабр. р. Убачыць ён той інсьцітут як свае вушы. Рабіў бы ў калхозя, то большы толк быў бы — ручаюсё. Ас., Стаўб. р. Паехала ў сельсавет, хацела спраўку узяць, трэба як дроў прывесьці. Але не застала нікого. Закрыто. «Убачыш ты іх у такі час (лета) як свае вушы. Ты вечарком падыдзі». Сав., Стаўб. р. УБІРАЦЦА У ПЕР'Е. Гл. У ПЕР'Е УБІРАЦЦА. УБІРАЦДА (увабрацца) У СІЛУ. I. Падрастаць, мужнець. Мішка ваш паправіўсё. Глядзі, Міхалова, які харошы хлопчык зрабіўсё, убіраяцца ў сілу. A такі ш худы быў, як той гот прыягджалі. Сав., Стаўб. p. 2. Умацоўваць сваё становішча, пачаць матэрыяльна лепш жыць. Бачыш, як увабраўсё ў сілу, то й здароўкацца перастаў. Ідзе i ў той бок ні глядзіць. Жац., Стаўб. p. УБІЦЦА У ПАМЯЦЬ. Добра запомніць каго, што. Але найбольш убіўся мне ў памяць той дзень, калі я адвозіў парцізанаў у Халаімаўшчыну. Сав., Стаўб. p. Як сёньнячы помню, гудуць танкі, коньніца, раздаюць цукеркі, г'азэты, частуюць малых — як вызвалялі нас тады (верасень 1939 г.). Гэты дзень мне ў памяць убіўсё. Там жа. A помніш, нашаго бацьку тады чуць ні расстралялі, як парцізаны напалі на пуць. Ото я баялася, той дзень убіўсё мне ў памяць. Думала, паб'юць нас тады немцы. Ас., Стаўб. р. Як мы рас с табою ехалі зь Мінска на поязьдзі i ты ночвы Мані вёс. Зіма, халадэча, а ты нясеш гэтыя ночвы дзесяць кілометраў дахаты. Той дзень мне ўбіўсё ў памяць, i цяпер помню. Сав., Стаўб. р. УБІЦБ (удзяўоці) У ГАЛАВУ к а м у. 1. Унушаць сабе што, пераконваць сябе ў чым. Я ні хацела, каб яна вучылася за настаўніцу. Я ўсё казала, каб за доктарку йшла вучыцца. Дык гэдыкая ўпартая, слухаць ні хоча, убіла сабу ў галаву, што будзя настаўніцаю. Кур., Навагр. р. Вот нетто ўбіў сабе ў галаву i ходзіць як ні свой. Мяс., Стаўб. р. 2. Прымушаць засвоіць што. Хібо цётка што паможа, чорт яму ў галаву ўваб'е, дурню гэтаму. Вар., Стаўб. р. Прыдзя во такая ўбоіна ў школу i папробуй ты ўбі яму ў галаву, што гэта «а», а ні «о
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

газэты, пабюць, пере, удзяўбці, ўвабе
7 👁
 ◀  / 321  ▶