ціліся на яго, нешта падалося яму, прыбех як абешаны. Пр., Стаўб. р. 2. Задурыць галаву, адурманіць. Ест такія чараўніке, якія ўмеюць настрашыць, туманэ напусьціць. Пр., Стаўб. р. Гэны дзяцька расказваў, як Верка яму туманы ў вочы пускала. Мы аж за жываты браліся. Бял., Лаг. р. Дай, кажа, сьвечку грамнічную. Наліў у шклянку вады, запаліў сьвечку, паставіў сьвечку ў ваду — а во ўжо чэрві. Гэта, кажа, твае няпрыяцелі. А сам ўсе на куфар паглядая. Я дагадалася, што туманы пуская, а сам хоча абабраць нас. Пр., Стаўб. р.
ТЫКАЦЬ ПАЛЬЦАМІ на каго. Гл. ПАКАЗВАЦЬ (пароць, тыкаць) ПАЛЬЦАМІ на каго.
У
У АБІДУ НЕ ДАЦЬ (не даваць) каго. Заступацца за каго, абараняць. А як радні многа, тады добра. Тады ўсе адзін за аднаго горла дзяруць, ўжо у абіду ні дадуць свайго. Грыш., Рас. р. Глядзі там, ні давай у абіду Марыську, яна яшчэ маленькая, а то тыя бальшуны могуць яе набіць. Гор., Стаўб. р.
У АГЛОБЛІ ЗАГНАЦЬ каго. Гл. ЗАГНАЦЬ У АГЛОБЛІ каго.
У АДВЕДЗІНЫ ПРЫЙСЦІ да каго. Гл. ХАДЗІЦЬ (пайсці, прыйсці) У АДВЕДЗІНЫ (у адведкі, у даведкі, у отведы) да каго.
У АДВЕДЗІНЫ ХАДЗІЦЬ да каго. Гл. ХАДЗІЦЬ (пайсці, прыйсці) У АДВЕДЗІНЫ (у адведкі, у даведкі, у отведы) да каго.
У АДНО (быць) з кім. Заадно, разам, сумесна. А каб ён (бацька) з Марусяй у адно быў да запарашыў (надаваў) той Тоні, вучылася п, яна дзевачка панятлівая, разумная. Сав., Стаўб. р.
УБАЧЫЦЬ СВЕТ. Адчуць палёгку, збавіўшыся ад нястач, пакут. Усяго перажыла: і піў, і сварыўся, і ў плечы не раз даваў. І нястач перажыла. Убачыла сьвет, як дзеці на ногі падняліся. Пар., Слонім. р. Цяпер, пры Саветах, людзі хоць сьвет убачылі, адзяюцца добро, ядуць смашно. Сав., Стаўб. р. Німа ні аднаго, каб жыў кепско. Людзі ўбачылі сьвет, пазналі, што калі будзяш рабіць, то й мець будзяш. І клопату табе ніякаго. Ні той зямлі, ні той работы ат цёмнаго да цёмнаго. Жац., Стаўб. р. Ты паглядзі, як Алесь жыве. У яго ў хаці лепяй, як у цібе. Чаго
79 👁