Старонка 261
◀ / 321 ▶
ТРУДНАЯ РАДА з кім, з чым. Цяжкае становішча, непрыемная сітуацыя. З малой (дзяўчынкай) трудная рада: трэба скорынько весьці да доктара ў Стоўпцы, нешто раптам захварэла, гарыць як у агні, можа, запаленё. Гор., Стаўб. р. С хатаю трудная рада: і лесу трэба дастаць, і перавесьці яго, вытраляваць, а наняць работнікаў — гэто табе ні хаханькі, колькі ўсё будзя каштаваць. Тысячай ні ўмажасься. Сав., Стаўб. р. З гэтым плотам трудная рада: як яго будзя паставіць, ні ведаю. Кап ты прыехаў, другоё дзело, людзі падышлі п і паставілі п. А бесь цябе ніхто ні пойдзя, у хату ні зацягняш. Там жа. ТРЫМАЦЬ (дзяржаць) чыю ЛІНІЮ. Упарта, настойліва дабівацца чаго, адстойваць што. Як бы там ні было, но нам трэба пільнаваць сваю ўласьць, дзяржаць лінію савецкаю. Бяльм., Брасл. р. Брат ты мой, малаццы бальшавікі, яй богу, малаццы! Ніхто ні сьніў і ні гадаў, жаб такую жысь саздала людзям Савецкая ўлада. Таму маладзёжы нада пільнаваць сваю ўладу, служыць, уважаць, любіць яе, панімаяця, трымаць яе лінію. Мік., Мядз. р. Прыдзя, сядзіць і маўчыць. Калі што й папытаяш у яе, маўчыць, ні кажа, што кепско маці з бацькам жывуць. Дзяржыць сваю лінію, хітрая, нябось, дзевачка, ні прагаворыцца. Жац., Стаўб. р. ТРЫМАЦЬ (дзяржаць) РУКУ чыю. Заступацца, быць на баку каго, адстойваць думку каго. Бачыш ты! Яны, здаецца, і ні бачацца, а як што касьнецца, то старшы заўсюды трымая руку малочшага. Жац., Стаўб. р. «Эдзік трымая руку дзірэктара, ён ні хоча зь ім сварыцца».— «А нашто яму кепско зь ім жыць?» Гор., Стаўб. р. Цёця Рая не тваю руку будзе трымаць, не паддобрывайся. Бял., Лаг. р. На сабранё трэба схадзіць, можа прыдзяцца трымаць руку брыгадзіра, а то на яго ўсьселі, хочуць выжыць. Гор., Стаўб. р. Наша Ядзя піць ні можа, а там (на вяселлі) як намагліся, выпі да выпі, а Варусін зяць бачыць, што яна ні можа, кажа: «Я тваю руку, дзевачка, буду дзяржаць, пі, колькі можаш». А ім, ужо гэтым, каторыя застаўлялі яе піць, кажа: «Вы ні застаўляйця яе піць, яна маладая, можа першы рас у вялікай кампаніі. Кожны п'е, колькі можа». Мондры (разумны) чалавек, адразу відаць. Сав., Стаўб. р. ТРЫМАЦЬ (дзяржаць) СЯБЕ Ў РУКАХ. Стрымліваць свае пачуцці, валодаць сабой, захоўваць вытрымку.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 321 ▶