Лаг. р. Налеюць вяліку міску журу, ядзяць с паранымі картоплямі. Аж насы гнуцца Гр., Слуц. р. Мішка як выгаладаяцца, прыбяжыць і да міне: «Бабуня, дай верашчакі». То есьць аж нос гнецца. Сав., Стаўб. р. АМЭН ЖЫЦЁ. Канчаецца, канец жыцця. А я сало люблю. Во хай два дні ні зьем, амэн жыцё, смокча пад грудзьмі, о тут о, ні магу. Жац., Стаўб. р. А НІ БЛІЗКА. Гл. І (а) НІ БЛІЗКА. АПОШНЯЙ МАГ'УЛІНКАЙ ДЗЯЛІЦЦА з кім. Гл. ДЗЯЛІЦЦА ЎСЯКАЙ (апошняй) МАГ'УЛІНКАЙ (капляй) з кім. АПОШНЯЙ КАПЛЯЙ ПАДЗЯЛІЦЦА з кім. Гл. ДЗЯЛІЦЦА ЎСЯКАЙ (апошняй) МАГ'УЛІНКАЙ (капляй) з кім. АПУСКАЮЦЦА РУКІ ў каго. Гл. РУКІ АПУСКАЮЦЦА (падаюць) у каго. АСІНКАЮ ЗАЛАМАЦЬ. Даць сабе зарок не хадзіць да каго. Я б да такой сусеткі асінкаю заламала, а ні я б яшчэ хадзіла да яе, літасьць бы мела да яе. Сав., Стаўб. р. АСОЮ ЛЕЗЦІ (у вочы). Гл. СЛЯПІЦАЮ (сляпцом, асою) ЛЕЗЦІ (у вочы). АСТАЦЦА (пааставацца) БЕЗ РУК. Моцна стаміцца, знемагчыся ад работы рукамі. Зарабляюць добра, зарабатно на фермя, але ўсі рукі баляць, бяз рук астаюцца. Гр., Слуц. р. Онь эта Надзячка, што за Муляравым, бяз рук асталася. Каровы даіла, дак забалелі рукі, а тагды пальцы пакрывіліся. Цяпер цялят даглядае. Там жа. Я з-за гэтых трускавак асталася бяз рук: такая работа марудная, пакуль аполяш гратку, усё баліць. Сав., Стаўб. р. Ззамаладу працаваў, працаваў, а пад старасьць без рук астаўся, дурны быў, што рабіў много. Там жа. АТРЭСЦІ РУКІ. Рашуча парваць адносіны з кім, катэгарычна адмовіцца ад прынятага рашэння. Ён жа знаўся з дзяўчынаю, хадзіў да яе. І нахадзіўся. Нахадзіўся, а потым кінуў, атрос рукі. Сав., Стаўб. р. А Юзэфа ні езьдзіла на вяселле, усё кволіцца, надаела ўсім гэтаю хваробаю: і маццы, і мужыку. Мужык атрос рукі, кінь яе ўдома, хварэй, а сам на работу. Там жа. Пятрок надумаўся быў будавацца. Лесу навазіў, каменьняў нацягаў, а потым як здарылася гэтая бяда, то ні ў галаве чалавеку, атрос рукі. Жац., Стаўб. р. АШЧЭРЫЦЬ ЗУБЫ. Ставіцца варожа да каго. Бачыш, як можна павярнуць аглоблі. Як ашчэрылі зубы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
110 👁