Старонка 259
◀ / 321 ▶
ТАЎЧЫ КУЦЦЮ. Гл. МАК (куццю, проса) ТАЎЧЫ. ТАЎЧЫ МАК. Гл. МАК (куццю, проса) ТАЎЧЫ. ТАЎЧЫСЯ ЯК МАРКА Ў ПЕКЛЕ. Неадабр. Совацца, таптацца па хаце (па дварэ), робячы што; мець клопат. Таўкуся з гэтымі дзецьмі як Марко ў пеклі. Гэтых троё да Эдзікава. Чацьвёро. Пакармі адно! Сав., Стаўб. р. Аньці хватая работы. На брыгаду лятом, як прыбяжыць с поля, дома да поўначы таўчэцца як Марко ў пеклі. Там жа. ТАХТАРЫЦЬ ГРОШЫ. Гл. САДЗІЦЬ (усадзіць, тахтарыць) ГРОШЫ. ТАЧЫЦЬ БАСНІ. Гл. ТАЧЫЦЬ ЛЯСЫ (басні). ТАЧЫЦЬ ЗУБЫ. На каго. Адчуваць непрыязнь да каго, чакаць зручнага выпадку нашкодзіць, адпомсціць каму. Нэ пуйду в позыку до Луті, вона на мэнэ шчэ з того году зубы точыть. Вел., Пін. р. Сімон на ёго шчэ з тэі поры за стог точыть зубы. Там жа. На міне Тодар ужо даўно точыць зубы, даўно чакая зручнаго выпатку, каб укусіць. Сав., Стаўб. р. Сусед ужо даўно на міне зубы точыць. Ці курыца якая ўлезя, ці сьвінчо забяжыць (дзе ты ўгледзіш ўсё, па сусеству жывучы), то як выскачыць, гатоў пазабіваць. Там жа. На што. Хацець набыць, імкнуцца мець што. Тачу зубы на яго хату, казаў, прадаваць будзя. Трэба пазычыць у бацькі грошай да абзадачыць тую хату, а то шчэ хто дарогу пяройдзе. Гор., Стаўб. р. Маня казала, точыць зубы на гэты мацяр'ял, хоча купіць, але дарагі вельмі. Веч., Стаўб. р. Наш Андрэявіч авечыны прыпёр, а я кажу: «Нашто ш ты прынёс той авечыны? От каб бычыны якое, я даўно зуп вастру на бычыну». Сав., Стаўб. р. ТАЧЫЦЬ ЛЯСЫ (басні). Пляткарыць, бавіць час пустой размовай, марна траціць час на балбатню. Наша маці ад раньня недзе па людзях точыць лясы. Вельмі ш пагаварыць любіць, а ты тут чакай яе. Раўч., Пух. р. Будзя вам лясы тачыць. Сьпяшацца трэба сена грабіць, бо ня пасьпеям, хмара с-пад Мінску йдзе зь ветрам разам. Бял., Лаг. р. Нешта ж доўга нет Ленкі. Можа ня знаіць, што на работу, сядзяць і точаць басьні. Зам., Брасл. р. ТКНУЦЬ ПАЛЬЦАМ У НЕБА. Іран. Сказаць што не да месца, недарэчы выказацца пра штосьці ўсім вядомае. Ткнуў пальцам у небо! Я й бес цябе гэто ведаў. Ты вот скажы, па чым сьвіня ў Міры? Трэба завесьці парасят
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 321 ▶