Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
й гавару: «Так i так, прыехаў старшыня сельсавета, забраў ад мяне пашпарт i сказаў.' за дваццаць чатэры гадзіны штоб i духу майго ні было тут!» Кажу, як не нойдзяце на яго ўправы тут, паеду ў Маскву! I што вы думаеце. Прыехала я ў Маскву, а далей i не ведаю, што рабіць, куды заходзіць, каб да Ленінай сястры папасьці. Стала ў людзей распытваць. Ну, люд'зі гавораць, што так i так, што чарга, а ў чарту з ночы пішуцца. Думаю, запішуся й я. Рак., Вал. р. ТАКОЙ БЯДЬІ;«Нічога, абыдземся; не бяда. Сёньня праспала i карову нядоеную выгнала на пашу. Што сабе сырадою няма, такой бяды, але Домна мальчонку бярэць у нас, прыдзіць па малачко i ня будзіць. Ляўк., Арш. р. Такой бяды, паеду заўтра, адно трэба папытацца, ці будзя ў Стоўпцы машына. Гор., Стаўб. р. «Людзі ўсё торф валакуць, а табе часу німа».— «Такой бяды, да восяні прывязу, яшчэ часу много». Ас., Стаўб. р. Пабеглі, такой бяды, хай бягуць. Сягоньня цёплінько, хорашанько, хай купаюцца. Жац., Стаўб. р. ТАМ I ТАМ. Указание на канкрэтнае месца, дзе знаходзіцца, ёсць, адбываецца што. Пасадзіла мяне на аутобус i сказала, там i там зьлезеш. Рак., Вал. р. Ранічкаю сягонячы просіць унучка: «Бабуня, пусьці нас зь Янкаю ў грыбэ». «Ідзеця,— кажу,— ці я продіў».-Наказала адно там i там ісьці, там i там зьвярнуць, 66 заблудзядь яшчэ. Сав., Стаўб, р. Наказваў жа, пасеця там i там, глядзёця скаціны, а яны папускалі ў сенакос, а самі на рэчку купацца. А брыгадзір-застаў, то цяпер мала ні будзя. Прыдзяцда штраф плаціць. Жац., Стаўб. р. ТАРАПАЧЫ (чэрці) СТАНОВЯЦЦА. Неадабр. Нешта здаецца (звычайна дрэннае, нядобрае) каму. Муштроўны, крый бох. Во дзяржыць ДЗІЦЯ. Хай яна скажа што ні так, адразу тарапачэ становяцца — біцца! біцца! Сав., Стаўб. р. Помню, йшлі мырас да Пятроўскіх на вячоркі, яшчэ на футары як жылі. Сын выскачыў першы, аччыніў весьнічкі за гумно i дарошкаю паляцеў. А потым чую: крык. Я падбегла, пытаю, чаго гэто ты? А ён: «Мама, я чорта с сахаром у руках бачыў, ішоў просто на міне. Я спалохаўсё, крычаў». Гэто ж некія тарапачэ становяцца яму ў вачах, гэтаму хлопцу. Там жа. Гаворыць, сам не ведае што, цэлу ноч ні сьпіць. Нешта яму здаецца, нейкія чэрці яму ў вачах становяцца, пад лошкам паля лучыну, лезе шукае, хто там. Аляхн., Маладз. р. 17 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 321  ▶