мяшканні); бедна, гаротна (жыць). Як той мужык церпіць. Тькая ніакуратная баба, што сьвет ні відзіў. Нада ж так: і на работу ні ходзіць, і ў хаці ні прыбярэць, сядзіць у гразі. Ліцв., Карм. р. Той Сьцяпан сядзеў па самыя вушы ў гразі і ні шманаў. Жац., Стаўб. р. Ні ўсе, праўда, гаравалі, але былі й такія, што сядзелі ў гразі, не было ў што адзецца, апрануцца, каб да касьцёла паехаць. Сав., Стаўб. р.
СЯДЗЕЦЬ У СУЧКУ. Гл. У СУЧКУ СЯДЗЕЦЬ.
СЯДЗЕЦЬ ЯК МІХАЛЬ АД НЯСВІЖА. Іран. Зводдаль заняць месца за сталом, сесці так, што далёка да міскі, да талеркі. А Дуся, як заўсёды, сядзя як Міхаль ад Нясьвіжа. Патсовайся бліжэй! Сав., Стаўб. р. Хлопяц быў нясьмелы, той Юзік. Прыехалі ў сватэ, а ён сеў (ад дзеўчыны) як Міхаль ад Нясьвіжа. Там жа.
СЯДЗІЦЬ У КАСЦЯХ што. Незадав. Моцна надакучыць, апрыкрыць. Сёньняшняе ехала мне ў касьцях сядзіць — усюды пастой, пасядзі, столькі часу марна траціцца. Воз., Кар. р.
Т
ТАК А ТАК. Між іншым, так сабе. Ванька Лапкоўскі вып'е дзесяць яец так а так, скалярушчыны паўвядра, а тады: «Насьця, давай есьці!» А каб паджарыў дзісятак, дак уся п сям'я наелася п. А гэто так а так. Сав., Стаўб. р. І бывало, пілі, але ні гэдак. Пры гасьцях пілі, барыш пілі. Карову прадаць, карову купіць, барыш выпіць. А гэто так а так. Во сабраліся тры мушчыны — і паўлітры. Там жа. Узяў у мяне пяць мяхоў картофлі і хоць бы «дзякуй» сказаў. Так а так, хоць бы рубель які даў. І такія ест людзі! Гор., Стаўб. р. Гэтымі караваямі (мо дваццаць чатэры караваі прынясьлі на вясеьлё) гаспадыня што-небудзь адбудзя, а торт так а так разыйдзяцца. Там жа. Цёпло ў хаці. Запалю кірагас, гарыць так а так, пліту палю. І печ напалю, дух ідзе. Цёпло ў хаці. Жац., Стаўб. р.
ТАК І ТАК. Ужываецца замест пераказу, вядомага слухачу, каб не паўтараць таго, пра што ўжо расказвалася раней. Я побігла по свого батька покойного, кажу: «Батюхно, родненькі, поможы, выруч з гора. Так і так, попавса ж мой Сімон у лесі, прыйзошло горэ й бэда, трэбо ж як вырučыть». Цер., Пін. р. Прышла ў міліцыю
84 👁