Старонка 244
◀ / 321 ▶
СМЕШКІ СТРОІЦЬ з каго. Смяяцца, пакепліваць з каго. От з гэтаго старого ўсе найграваюцца, сьмешкі строяць. А яму ш усяго хочацца: і пачуць, і ўведаць, нічого ш ні зьмяніласё, толькі сілы німа. Сав., Стаўб. р. Надо ж чоловіку расказаты, растолковаты, а в тому райфу, як і ў нас, сыдять, шчо нэ схочуць і гувурыты, сьмішкы строять. Скажэ: «Іды, іды, я тэбе позву». І сэгодня зовуть, одно сьмішкы строять. Бот., Пін. р. СМЯЕЦЦА ПУГА ПАД БЭЛЬКАЮ. Дакор. Як папярэджанне чалавеку, які губляе кантроль за сваімі паводзінамі, заслугоўвае пакарання. Нявестка мая крыклівая-крыклівая, ні пра што збэсьціць, а то і скажа: «От, ня здохняш!» Я ўжо й бацьку ейнаму казала, а бацька кажа: «І матка яе такая! А яшчэ загневаецца, ляжа на печы, ня есьць». А бацька харошы, разумны чалавек. Паходзіць, паходзіць і будзе казаць. «Лягося, Лягося (Лягося сваху зваць), сьмяецца пуга пад бэлькаю». Зял., Мядз. р. СОВАЦЬ (усунуць, садзіць, усадзіць, уткнуць) НОС куды, у што. ДОЎГІ НОС у каго. Асудж. Умешвацца не ў свае справы, празмерна цікавіцца чым, нетактоўна праяўляць цікавасць да чужых спраў. Такія памоўзьлівыя дзеці, дзе іх німа! Усюдых ўсунуць свой нос, усё ж ведаць трэба. Жац., Стаўб. р. Ты ні сунь нос ні ў сваё дзело, а то стары будзяш, калі ўсё будзяш ведаць. Ст. Св., Стаўб. р. Ужо ўсунула свой нос, напэцкала ў шафі, што ні разьбярэсься, дзе што. Сав., Стаўб. р. Старэя плахея сталі, капрызныя, усюдых насы суём, маладым ні паччыняімся, любім што сказаць, ні змоўчым. Ульян., Сен. р. Пачакай, бес цябе разьбяруцца, ні садзі свой нос, куды ні сьлет. Ас., Стаўб. р. Нос доўгі ў цібе, бачу, лезяш, куды цібе ні просяць. Зал., Стаўб. р. Барыс паляцеў ж жалезам, б'юцца, бой настаяшчы. Адам хай хаця ні суня носа, бо ўваляць. Пр., Стаўб. р. Вот такі лядачы, дзе яго німа, усюды ўсадзіць свой нос, вынюхая. Жац., Стаўб. р. Ірка то ні вельмо хацела ехаць да сьвякрові, кажа: «Такая малютка (сыну тры тыдні), цяшко ехаць зь ім, а яшчэ кожны нос усуня, глядзець будзя, ці харошы. Ні хацела ехаць, ну, але ш трэба». Хал., Стаўб. р. А гэта во, каторую ён Марэяй зваў, яго жонка, але кінала яго. Казала, такей жміндала, ва ўсе ўнікаець, усюдах нос уваткнець. Пастаўлю цугунок варыцца, палядзіць, праверыць. Ляўк., Арш. р. Рыгор тады крычаў на міне:
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 321 ▶