САДЗЩЬ НОС КУДЫ. Гл. СОВАЦЬ (усунуць, caдзіць, усадзіць, уткнуць) НОС к у д ы, у што. САМ 3 СЯБЕ. Уласнаручна, сваімі сродкамі, незаледіна ад каго. Зажываўся сам сь сябе, ніхто ні памагаў. Адзьдзялілісі ад бацькоў, трэба ж неік строіцца. У бацькі хазяйства — два кані, а я пру бервяно на сабе зь лесу. О, як жылі! Не дай бох такой жызьні, як была. Худ., Кр. р. САМ НА САМ. Адзін на адзін. Цяпер во жыву адзін, сам на сам з гэтымі вугламі, няма(да каго й слова сказаць. Жац., Стаўб. р. У нас суседзі благія. Каб знаў, што ў кішэні дзісятка ест, каб найшоў сам на сам, забіў бы. Пр., Стаўб. р. Вун стэсняетьтя. Як бы гэ (гэта) сам на сам, то нагуворыў бы вам. Бот., Шн. р. САМ ПА САБЕ. Аддзяліцца, выйсці з-пад бацькоўскае апекі. Жыву адным-адна, а сыны самі па сабе. Адзін на моры, марак, а другі шахвёрам на праізвосьцьві. Об., Шум. р. Два сыны гадавала. Абудва вырасьлі, абудва армію атслужылі, абудва пажаніліса. А жыць німа пры ком, сяджу адна як верабей, а сыны сагмі па сабе, адзін у Магілёве, а другі — недзя пад Масквою. Гр., Слуц. р. САМ (сама, самі) САБОЙ. V. У адзіноце. Жыву адзін, сам сабою. Кепско, але што зробіш. Жонка даўно памерла, а дзяцей ні было. Жац., Стаўб. р. Жанчына сама сабою жыве, прыстрапая (згатуе) што да й жыве. Пр., Стаўб. р. Яны самі сабою жылі, двое старэнькіх. У хаце непарадак, не могуць агледзець. Дак прышоў Грахоўскі, абнаружыў непарадак, сычас у школу, вызвалі школьнікаў, ачысьцілі, навялі парадак. Сав., Стаўб. р. 2. Незалежна ад каго, самастойна. Пішыць: «Я яшчэ ня ест стары, я ні хачу, каб мною хто жондзіў (кіраваў). Я хачу пажыць сам сабою». Бяльм., Брасл. р. САМ (сама, само, самі) ПА САБЕ. Без ніякай прычыны, так сабе. Чыгун у мяне стаяў у сенцах, стары, ні помню ўжо, калі яго бацько купляў. I пацёк. Сам па сабе. Цяпер німа ў чым курам вады паставіць. Жац., Стаўб. р. Няма ў чым аладак напячы. Мая дзежачка рассохлася, цячэ. Трэба вадою наліць, пастащь трохі, то можно будзя й сьпячы. Жжываяцца ўсё само па сабе. Сав., Стаўб. р. От, нешто само па сабе зробіцца i баліць — нІ вытрымаць, трэба ў баЛьніцу йсьці. Гор., Стаўб. p. Самі па сабе круцяцца балты, ръзьба адышла
5 👁