стаяцяльны, рукі на яе ні клаў, пальцам ні зачапіў, жыў і душы ў ёй не чуў. Гэдак шкадаваў. Сав., Стаўб. р.
РУКІ ПАГРЭЦЬ на чым. Гл. ПАГРЭЦЬ РУКІ на чым.
РУКІ ПАДАЮЦЬ у каго. Гл. РУКІ АПУСКАЮЦЦА (падаюць) ў каго.
РУКІ ПЭЦКАЦЬ. Гл. ПЭЦКАЦЬ (усадзіць) РУКІ.
РУКІ ЎМЫЦЬ. Гл. УМЫЦЬ РУКІ.
РУКІ ЎСАДЗІЦЬ. Гл. ПЭЦКАЦЬ (усадзіць) РУКІ.
РУК НЕ ЧУЦЬ. Гл. НЕ ЧУЦЬ РУК.
РУКОЙ ПАДАЦЬ да чаго. Блізка, недалёка. Тут да лесу рукой падаць, дойдуць самі, а вы яшчэ думаяця весьці іх на гэтым драндулеці. Гор., Стаўб. р. Цяпер-то добро: ці памыцца, ці алешыну якую прынесьці, ці так паляжаць, выгада — рэчка рукой падаць. Сав., Стаўб. р. У нашум калхозі ест усе махчымасьці бураке без затрымкі атпраўляць дзяржаве: да Гарадзейскаго сахарнаго (завода) рукой падаць. Там жа.
РУКУ ДЗЯРЖАЦЬ чыю. Гл. ТРЫМАЦЬ (дзяржаць) РУКУ чыю.
РУКУ ПАДЫМАЦЬ на каго. Гл. ПАДНЯЦЬ РУКУ на каго.
РУКУ ТРЫМАЦЬ чыю. Гл. ТРЫМАЦЬ (дзяржаць) РУКУ чыю.
РЭБРЫ І СКУРА ў каго. Гл. СКАБЫ ДЫ СКУРА ў каго.
РЭБРЫ ПАЛІЧЫЦЬ (пералічыць) каму. Фізічна пакараць каго, набіць, надаваць. «Учоро ў клубі, казаў Тадзік, біліся». «Хто там біўсё! Толькі аднаму Віціку, мусіць, трохі рэбры палічылі, але жыць па гэтум будзя». Гор., Стаўб. р. Ён напіўся, палез біцца, а яны мальцы здаровыя, пералічылі яму рэбры. Н. Тур., Уш. р. Вот зараз рэбры палічу, калі ні пойдзяш адгэтуль, ідзі! Веч., Стаўб. р.
РЭДЗЬКУ ЕСЦІ. Дрэнна жыць у сям'і, часта сварыцца. Сын прышоў з войска, пабраліся (пажаніліся), а цяпер рэцьку ядуць. У нас гэдак кажуць, калі сварацца між сабою. Пр., Стаўб. р.
РЭЗАЦЬ ПРАЎДУ Ў ВОЧЫ. Гаварыць прама, адкрыта, не саромеючыся і не баючыся. Я люблю Пятроўскую. Старушачка высокая, акуратная, бес канца справядлівая: свой, чужы — рэжа праўду ў вочы. Сав., Стаўб. р.
83 👁