рабіць трэба, а я ні магу. Там жа. Пачуяш пра вайну, дак і рукі апускаюцца, ні бяруць рабіць. Ал., Калін. р. Я хацела, каб мае дзеці былі вучоныя, лепшыя за ўсіх. Цяшко было, трудно. Бацько памёр, у міне рукі апусьціліся, але вывучыла, хай ціпер усе бачаць, якія ў міне сыночкі. Сав., Стаўб. р. Дзеткі мае, каб вы зналі, колькі мы гора перанеслі. Думала, ні выжыву. Рукі падалі, жыць ні хацелася. Але выжыла, людзі міне паттрымалі, дзякуй ім. Зал., Стаўб. р.
РУКІ АПУСЦІЦЬ. Страціць здольнасць, жаданне дзейнічаць, рабіць што. Была ў Стоўпцах зубны доктар, харошая такая жэншчына і доктар харошы. А тады пераехала ў Мінск, вышла замуж. І што ёй сталасё, кажуць, рак разьвіўсё — за два месяцы памерла. І бацько доктар, рабіў у абласной бальніцы хірургам, матка неўрапатолах, і сама ш яна доктар, адна дачка ў бацькоў, і памерла. То бацько рукі апусьціў, адгарадзіўсё ад людзей, кінуў клініку і зарас нікого не прымае. А такі доктар быў! Да яго заўсюды поўно людзей было, заўсюды чарга стаяла на кансультацыю. А што няшчасьцё можа зрабіць ш чалавекам: заныў, завяў той бацько, рукі апусьціў, сьвет белы яму ня міл. Сав., Стаўб. р.
РУКІ ГАРАЦЬ (да работы) у каго. Мець вялікае жаданне працаваць, дзейнічаць, хацець і ўмець рабіць што. Лоўкая дзеўка, грашно кепскае гаварыць. І харакцяр залаты, і рухавая, да работы ажні ш рукі гараць. І тварам някепская. Падг., Кар. р. Наша Аньця гаспадыня добрая, вельмо ж руплівая, заядлая. У яе гараць рукі да работы. У калхос — першая, і дома ўсё чысто дагледжано, прыбрано, і дзеткі тыя, як лялькі. Сав., Стаўб. р.
РУКІ ЗАВЯЗАЦЬ каму. Гл. СВЕТ (рукі) ЗАВЯЗАЦЬ (завязваць) каму.
РУКІ ЗАЛАЖЫЦЬ НЯМА ЗА ШТО. Гл. РУКІ ЗАЦЯЦЬ (залажыць) НЯМА ЗА ШТО.
РУКІ ЗАЛАМАЦЬ. Гл. ЛАМАЦЬ (заламаць) РУКІ.
РУКІ ЗВЯЗАЦЬ кім, чым. Гл. ЗВЯЗАЦЬ РУКІ кім, чым.
РУКІ ЗАЦЯЦЬ (залажыць) НЯМА ЗА ШТО. Нічога не мець, бедна жыць, не мець сродкаў да існавання. Так ужэ былі дажыліса ў войну, што німа за што рукі зацяць, так згалелі. Гр., Слуц. р. Зямлі павалока, а сям'я вяліка, шаснаццаць душ. Як падзяліліса, кожнаму папа
79 👁