Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
РОГІ ВЫРАСТУЦЬ (вырастаюць) у к а го. Пыхлівы, фанабэрысты, ганарысты хто. Калі ні будзяш укладаць дзяцей, вучыць добраму, то разбасячацца, рогі вырастуць на галаве. От паглядзіш! Хал., Стаўб. р. I што з гэтым хлопцам робіцца? Hi слухае, хоць ты што, бакі запірае, слова яму ні скажы. I калі ў цібе гэто рогі вырасьлі? Пачакай, вот дабяруся я да цібе, то дам. Сав., Стаўб. р. Не патурай ты яму, а то ў яго рогі на галаве вырастуць. Ян., Нясв. р. Сынок у яго добрая цаца, ведамо, распусьціў. Работы ніякай, толькі гулі зная. Слухаць перастаў, агрызаяцца бацьиом, Pori вырастаюць у хлопца. Зал., Стаўб. р. . РОГІ ПАЗБШАЦЬ к а н у. Гл. ПАЗБІВАЦЬ (збіць) РОГІ к а м у. РОДАМ БЯРЭ к а го. Пачаліся перадродавыя схваткі ў каго. Мяне родам бярэць, а я Сямёну рубашку мыю. Ну, але тады чуць ні памёрла, прастудзілася. Ульян., Сен. р. РОЕМ (шнурам) ХАДЗЩЬ за к i м. Карыстацца поспехам у каго. У нас быў дзяцюк, i ён, гэты дзяцюк, мая ты міленькая, быў багаты. Як было яму' дваццаць дзевяць гадоў, дзяўчата за ім роем хадзілі, а цяпер яму каля сарака, ходзіць абдраўшыся, чужыя місы падлізвая. От як бывая. Каг., Лід. р. Hi даюць праходу дзяўчаты, шнурам ходзяць за аграномам. Бял., Лаг. р. РОТ ЗАТЫКАЦЬ к а м у. Гл. ЗАТЫКАЦЬ (заткнуць) РОТ к а м у. РОТ ПАЛАСКАЦЬ. Асудж. Пляткарыць, абгаворваць каго. Ныма того чоловіка на сэлі, шоб вона по ёму рот ны полоскала. Вел., Пш. р. Моя з Луцэрою як сойдутца, дак одно й робота, шо роты полошчут цэлый божый дэнь. Там жа. РОТ РАЗЯВЩЬ (разінуць). 1. Вельмі здзівіцца. Схадзіла ў ягады, бабы прцтукалі (многа гаварылі, дзяўолі пра адно i тое ж): «Во бачыш. Так дак хворая, а ў ягады паехала». Мар'я Акулавых i тая рот разінала: «Hi паверым Хрысьціне, ні паверым прытворшчыцы». Лщв., Карм. р. Грышко аж разявіў рот, калі ўбачыў, што такія дровы харошыя. Сав., Стаўб. р. 2. Загледияцца, зазявацца, задумацца. Ішла, рот разінула— машына падбіла; Ульян., Сен. р. Ішоў, рот разявіў, а ехаў на ровары дзяцько некі i падбіў. Трэба было трохі аглядацца па баках, не разяўляць рот, а то й калекай нідоўго зра15 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бацьйом, дзяўблі, загледйяц, маря
2 👁
 ◀  / 321  ▶