смутку набрала, засумавала, ходзіць да плача. А тады адвілосё, адышло ад сэрца, жыла, мучылася. Там жа. АДНА ТРАСЦА. Гл. АДЗІН (адна) ЧОРТ (трасца, халера). АДНА ХАЛЕРА. Гл. АДЗІН (адна) ЧОРТ (трасца, халера). АДНА ШКУРА. Гл. АДНЫ (адна) РЭБРЫ (косці, шкура). КОСЦІ І (ды) ШКУРА (кожа). АДНОЙ ГАЛАВОЙ. Адзінока, толькі адзін (адна, адно). Як цёплыя дзянькі сталі, думаю, німа чаго чакаць з мора пагоды. Сабрала я вузялок, папрасіла двух памагатых і пашла торф капаць. Німа ж на каго спадзявацца, жыву адной галавой. Рак., Вал., р. АДНОЙ НАГОЙ У МАГІЛЕ СТАЯЦЬ. Гл. СТАЯЦЬ АДНОЙ НАГОЙ У МАГІЛЕ. АДНЫ (толькі) ВОЧЫ БЛІШЧАЦЬ у каго. Хто схуднеў, зблажэў да такой ступені, што адны вочы засталіся. А мая прыехала посьля вучобы, дык такая худая, што адны вочы блішчаць. Кав., Старадар. р. Некалі як пампушка была, а цяпер хударэбрыцаю некаю стала, адны толькі вочы блішчаць. Баяр., Нясв. р. Прыехаў сын з аг'замінаў, то такі стаў блажэнькі, адны вочы блішчаць. І дурному, цёмнаму, блага, і вучыцца цяшко. Шаш., Стаўб. р. АДНЫ КОСЦІ. Гл. АДНЫ (адна) РЭБРЫ (косці, шкура). КОСЦІ І (ды) ШКУРА (кожа). АДНЫМ-АДЗІН. Гл. АДЗІН-АДНЫМ (адна-адным, адно-адным, адным-адны). АДНЫМ-АДЗІН. АДЗІН ДВАРОМ. АДНЫМ ЛЫКАМ ПЛЕЦЕНЫ (шыты). Непав. Аднолькавыя, падобныя (характарам, выхаваннем і г. д.). Шчапіліся на полі сварыцца дзьве кабеткі, то брахаліся, як толькі маглі. Нігодная ні змоўчыць, адным лыкам плецены. Заўзятыя гэтакія! Кунц., Кл. р. Адасіха ні сказала, дык ты хочаш у Адася праўды выпытаць? Ён жа адным лыкам шыты ж жонкаю. Гр., Слуц. р. АДНЫМ СЛОВАМ. Добры, харошы, адмысловы. Ты хочаш карову купіць? А братка ты мой, насватаю табе карову адным словам: і малака многа дае, і малако жырнае. Кунц., Кл. р. Яна старая, ніякая (нікуды не вартая) тая мая баба, жыць зь ей ні захацеў. А гэта мая баба анным словам, маладая, пекная, я зь ей буду жыць. Залаз., Віл. р. Чыстаё сало, белінькаё. І мясо харошаё
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
106 👁