ці, дак я палятоў, палятоў па горадзі і дамоў. Сял., Маладз. р.
ПАЦЯГНУЦЬ ЗА ЯЗЫК каго. Гл. ЦЯГНУЦЬ (пацягнуць) ЗА ЯЗЫК каго.
ПЕНЬ ПНЕМ. Абурэн. Нічога не разумее хто. Першы раз такого бачу. Ты на яго крычы, лай яго, а ён нічого ні капуя (разумее). Пень пнём! Маўчыць і лыпае вачыма. Кунц., Кл. р. Хлопяц кепско вучыцца мой. Яшчэ пісаць трохі піша, а задачкі рашаць ані, пень пнём. Адны двойкі стаяць. Гор., Стаўб. р.
ПЕРАБІВАЦЦА З БУЛЬБЫ НА КВАС. Бедна жыць. Як прыпомню, то аш страх. Адной нішчымнай заціркі навaрыш, наядуцца і за работу. А дзе ш ты дзенісься? Так і перабіваліся з бульбы на квас, пакуль не пабольшалі хлопцы. Сав., Стаўб. р.
ПЕРАБЯГАЦЬ (перайсці) ДАРОГУ (дарожку) каму. Апярэджваць каго ў чым, перахопліваць тое, на што разлічваў нехта іншы. Думалі сватоў засылаць, зрабіць па-даўнейшаму, але дачуваемся, што некі хлопяц з Галавенчыц перабег дарогу, ужо зь ім ходзіць. Жац., Стаўб. р. Хацела забраць тоё лошко, хай бы стаяло, німа дзе спаць, калі на отпуск прыедуць. Дак жа спазьнілася, Тулейко перайшоў дарогу. Ціпер каюся, чаму я раней ні ўзяла. Сав., Стаўб. р. Глядзі, каб Зінка ні перайшла табе дарошку. Калі думаеш, то йдзі і прасіся (на работу). Гор., Стаўб. р. Ці я табе, Гэлька, дзе дарогу перайшла, што ты на міне вока ні маяш? Там жа.
ПЕРАГРЫЗЦІ НЕРВЫ каму. Зласл., абурэн. Надзвычай апрыкрыць каму, вельмі надаесці. Вона вжэ мні пэрэгрызла всі нэрвы со своімы ўборамы. Вел., Пін. р. Такы настырный чоловік був, шоб нэ покынула, нэрвы пэрэгрыз бы. Там жа.
ПЕРАД ВОЧМІ СТАЯЦЬ. Гл. СТАЯЦЬ У ВАЧАХ (перад вочмі).
ПЕРАЙСЦІ ДАРОГУ каму. Гл. ПЕРАБЯГАЦЬ (перайсці) ДАРОГУ (дарожку) каму.
ПЕРАЛІВАЦЬ (малоць, пераганяць, перасыпаць) З ПУСТОГА Ў ПАРОЖНЯЕ. Неадабр. Марна траціць час, займацца пустой балбатнёй, гаварыць абы пра што. Сядзелі (мужчыны) у шынку, пілі або рэзаліса ў карты, пералівалі с пустога ў парожняе, спорылі, ці выйдзе моцная гарэлка ж жыта, у якім многа г'ірусу. Трух., Кап. р. Што вам расказаць? З пустое ў парожняе пера
82 👁