(нурэіна) нейкі, ні ён к людзям, ні людзі к яму. Язн., Віл. р. ПАЛКАЙ (крукам) НОСА НЕ ДАСТАЦЬ каму. Асудж. Ганарыцца, задавацца, ставіць сябе вышэй за іншых. Цяпер Лёдзя ражжылася: паліто зь лісіным каўняром, боты за сорак рублёў, хустка польска, а задаецца, што палкаю носа не дастанеш. Востр., Зельв. р. Больша іх вельмо рызыкоўна, а меньша ашчэ мудрэй — носа ў яе крукам не дастанеш. В. Рож., Сал. р. ПАЛКІ ДАЦЬ. Гл. ДАЦЬ ДУБЦА (лазы) каму. ДУБЧЫКА ДЖГАНУЦЬ каму. НАДАВАЦЬ ПАЛКІ каму. ПАЛКІ НЕ ПЕРАКІНУЦЬ каму. Дакор. Не перадаць, не дапамагчы каму. Ці ён калі мне дроў прыўёс, ці плот загарадзіў — за век палкі ні перакінуў, а, мой божа, «забоціцца», плешча языком. Гр., Слуц. р. І гэто брат! За ўсё жыцё ён мне палкі ні перакінуў, сам за работаю сьвету ні бачыць, кап калі на двор глянуў. Жац., Стаўб. р. Ні мяне ён пыніць (даглядае). Колькі жывём па-сусецку, хата ў хату, ведая, што я адна, што мне трудно, а кап калі хоць што памох,— не. Палкі ні перакіня. Сав., Стаўб. р. ПАЛЬЦАМІ ПАКАЗВАЦЬ на каго. Гл. ПАКАЗВАЦЬ (пароць, тыкаць) ПАЛЬЦАМІ на каго. ПАЛЬЦАМ КІВАЦЬ на каго. Гл. КІВАЦЬ ПАЛЬЦАМ на каго. ПАЛЬЦАМ НЕ ЗАЧАПІЦЬ (не крануць) каго. Быць добрым па характары, спакойным, не рабіць шкоды каму, шанаваць каго. От наш Эдзік быў, то пальцам ні зачэпіць нікого, а падыйдзя і да жацяраўца, і да вічытароўца, ён з усімі дружыў. Сав., Стаўб. р. Каб які ліхі, урэдны, а то гэдакі спакойны, харошы, самастаяцяльны, рукі на яе ні клаў, пальцам ні зачапіў, жыў і душы ў ёй ні чуў. Гэдак шанаваў. Там жа. Кажуць, калі ў адной кашулі пахрышчаныя, тады дзеці жалеюць адзін аннаго. Але ніпраўда. Во ў Гарбачоўкі блізьнюкі, а пальцам адзін аннаго ні кранулі. Бял., Лаг. р. Што гэта за зьвер такі ў хаці? Каб муж зьбіў жонку, каб езьдзіў па ёй! Мой за ўсё жыцё мне слова кепскаго ні сказаў, пальцам ні зачапіў. Сав., Стаўб. р. Стары мой харошый, спакойный, пальцам мяне не кранець. Ляўк., Арш. р. Я сваю Валю люблю. Мы во пражылі да сярэбранъй свадзьбы, а я яе пальцъм ні кранўў. Там жа. Мой Рыгор, праўда, будзіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁