Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
Ускорасьці ажаніўся большы брат дома, i я ажаніўся дома, меныды пашоў на прымакі. Ст. Габ., Мядз. p. ПАЙСЦІ НА (чыю) РУКУ. Прыняць нечы бок (y спрэчцы). Сэрэдны сын ожэнывса, тры годы пожылы, a тоді з нывэсткою н'шіто ны поладылы, i вона захотіла, шоб подэлытыса. Сын пошув на ei руку, а ты, маты, жы' вы як хочиш. Бот., Пін. р. ПАЙСЦІ НА СВОИ ХЛЕБ. Самастбина, на свае сродкі, на ўласны заробак (жыць). Я ўжо, цётка, пагадаваў сваіх; даўно пайшлі на свой хлеб, паразьяжджаліся хто куду,'жыву адзін. Жац., Стаўб. р. Сына пашлі на свой хлеб: адзін у калхозя на.трактары, а другі настаўнікам у Возярску. А нам, старым, от жыві памаленьку. Сав., Стаўб. р. Пакуль на свой хлеб пойдуць, то жыць ні трэба будзя. Цигнуць з маткі ўсе жылы, адзень, абуй, яшчэ й грошай дай. Гор., Стаўб. р. Зямді ў нас было толькі шасьціна, жылі бедна. Трохі паляхчала, калі Сьціпан i Валодзя пашлі на свой хлеб, калі выпасажылі (аддалі пасаг) сясьцёр. Ст. Габ., Мядз. р. ПАЙСЦІ НА ТОЙ СВЕТ. Гл. ІСЦІ (адправіцца) НА ТОЙ СВЕТ. ПАЙСЦІ ПА БАЦЬКУ (па матцы). Быць надобным да бацькі знешне, удацца ў бацьку (у матку). ВасіляГурбіня дзеўчыня чпашла па бацьку: у яе ні разгавору, ні складу, ліцо старая, у маткі маладзей. Ульян., Сен. р. От шчасьцё кабеці ўсё жыцё. Гаспадар гэдакі спакойны, 'харошы, ніколі нічого наперекор ні скажа, ні зробіць. I дзеці па бацьку пашлі. Робяць адно як валэ, а грошы ўсе да капейкі маццы аддаюць. Сав., Стаўб. р. Цьвіркаў Уладзік пашоў па матцы: такі ж малы й таўсматы, як яна. I нават калі гаворыць, то йкраз як нябожчыца Анки та. Жац., Стаўб. р. ПАЙСЦІ У АДВЕДЗІНЫ д а к а го. Гл. ХАДЗЩЬ (пайсці, прыйсці) У АДВЕДЗТНЫ (у адведкі, у даведкі, у отведы) да к а г о. ПАЙСЦІ У НАВУКУ. Вучыцца ў вышэйшай школе. Міхашчай старейшая пащла ў навуку, недзя й меньшая ў Віцяпску на віцірынара. Харошыя дзяўчатка зрабіліся, вылюцкаваліся ў сьвеці. Сав., Стаўб. p. A Казік ўсё чытая й чытая, i гуляць не сходзіць куды. Пашоў у навуку хлопяц, то хай вучыцца. Гор., Стаўб. р. Большы пашоў у навуку, вялікім чалавекам стаў у Мінску, але ні зазнаецца, вітаяцца с каждым. Там жа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гўрбіня, ншіто, самастбйна, хочйш, цйгнуць
5 👁
 ◀  / 321  ▶