Старонка 198
◀ / 321 ▶
ПАДРЭЗАЦЬ КРЫЛЫ каму. Пазбавіць каго веры ў самога сябе, у свае здольнасці, быць пазбаўленым магчымасці праявіць сябе ў якой-небудзь справе. Гэта мне хвароба падрэзала крылы. Бачыш, як пахудзеў, які зрабіўся. Ці так бы жылося, каб здароўё было. Ас., Стаўб. р. Хлопяц быў як хлопяц, а як жаніўсё, то й перамяніўсё. Жанідзьба тая падрэзала яму крылы, асунуўся, схуднеў, гаспадарку запусьціў. Раёў., Стаўб. р. Гэтаму багачу Савецкая ўласьць падрэзала крылы, бо даўней ён жыў, то жыў. Зал., Стаўб. р. ПАД СТОЛ ПЯШКОМ (пяшэчкам) ХАДЗІЎ (хадзіла). Быў малым хто. Ты ці помніш (праўда, ты яшчэ пат стол пяшком хадзіў), як мы ў Імхе (назва ўрочышча) па грыбэ хадзілі? Сав., Стаўб. р. Я тагды пад стол пяшэчкам хадзіла, як ваш Шурык з арміі прышоў. Ляўк., Арш. р. ПАД ХАЛЕРУ. Гл. К ЧОРТУ. ПАДЦЕРЦІ (уцерці) НОС каму. Даказаць, падкрэсліць сваю перавагу перад кім. Унь Волясь падатрэ нос і брыгадзіру. Нічого, што ні вучаны, але ўмея. Ён табе любую машыну разьбярэ і паправіць. А другі й вучаны, а ні ўмея. Сав., Стаўб. р. Хацела я табе там на полі ўцерці нос, але стрымалася. Ты такая разумная стала, але толькі балбочаш, толькі каб гаварыць. А ты на дзеля пакажы. Веч., Стаўб. р. Цяпер і сынок часам бацьку падатрэ нос, ведамо, армію прашоў, на цаліне парабіў, сьвету паглядзеў. Жац., Стаўб. р. Стаўпецкая школа № 1 стала на ногі, яна, брат, скоро нос падатрэ школе № 2. Дзярэктар у іх дзелавы мужык, можа помніш Зуба, Зуп фамілія. У гэтум году прыстройку зрабілі харошую, рашшырыліся, база харошая ў школы. Там жа. ПАДЦЯГНУЛА ДУХІ каму. Гл. ДУХІ ПАДЦЯГНУЛА (падцягло) каму. ПАДЫМАЦЬ УВЕРХ НАГАМІ што. Зрабіць беспарадак, бязладдзе. Пакуль прыйду с кірмашу, с тых Стоўпцаў, яны (дзеці) падымуць уверх нагамі ўсю хату. Чаго толькі ні навырабляюць! Сав., Стаўб. р. Некія дзеці памоўзьлівыя ў Марусі: як яна дзе выйдзя пасядзець, то дзе іх німа — хату падымуць уверх нагамі! Там жа. Прывёз мне сусет дроў машыну. Скінулі на скорую руку ў гумне. А дзеці там любяць гуляць, складаюць домікі, забаўляюцца. Парасьцягалі мне ўсё ў гумне, паднялі ўсё ўверх нагамі, дровы па паленцу расьцяглі. Гор., Стаўб. р. ПАДЫХОД МЕЦЬ да каго. Умець выклікаць пры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 321 ▶