Старонка 194
◀ / 321 ▶
ліць (дрыжыць). Гр., Слуц. р. У сусеткі ўсю весну некія механізатары на кварціры стаялі, дак адзін вельмі ўжэ пат кроў папаў, хацела, каб быў зяцям. Там жа. ПАДЛАЖЫЦЬ СВІННЮ каму. Гл. ПАДКЛАСЦІ (падлажыць) СВІННЮ каму. ПАД ЛЮБЫМ СОУСАМ. Усяляк, рознымі адгаворкамі, спосабамі. Як палучыць, каждый хочыць пабольшы, а аддачы кап паменьшы. Пуд любым соусъм стъраіцца адкруціцца ад работы. Ляўк., Арш. р. ПАДМЁТКІ ЛІЗАЦЬ каму. Гл. ЛІЗАЦЬ ПАДМЁТКІ каму. ПАДМЁТКІ НЕ ВАРТЫ каго. Гл. НАГІ (падэшвы, падмёткі) НЕ ВАРТЫ (не варт, не стоіць) чыёй. ПАД МУХАЙ (пад мушкай). Крыху выпіўшы, у стане лёгкага алкагольнага ап'янення. Пойдзеш жалувацца да дзяцькі Мікалая, а той дзяцька штодня таўпекаецца (таўчэцца) па вуліцы пад мухай. Яз., Старадар. р. Прышоў Волясь раз надвячоркам, некі гаваркі, бачу, пад мухай хлопяц. Казаў, што быў там у вас, у Мінску, начаваў там. Сав., Стаўб. р. Пашла ў Горкі, думала Ані даведацца. Прышла, а ў яе балаган, дзеці брудныя страх, а муш прышоў з работы пад мухай і адразу: «Давай есьці!» Гор., Стаўб. р. Хацела прасіць Івана, кап прывёс дроў. Пашла да іх, яго ні было дома, а потым прышоў пад мухай і ні захацеў ехаць. Сав., Стаўб. р. Нінка трошка пад мушкай была, а так ба іна з вамі ні съгласілась ба рабіць. Ляўк., Арш. р. ПАД (самым, саменькім) НОСАМ. Вельмі блізка, тут жа, побач. Ото гэты мой стары, саўсіў ужо, мусіць, зьдзяціняў — ходзіць, шукая, злуе, а яна (сякера) тут жа, пад носам. Жац., Стаўб. р. Другіх абгаварыць любя, на другіх усё відзя, а што ў самой пад носам робіцца, ета ня відзя. Віш., Вал. р. Чаму яму ні жыць цяпер: гусей, індыкоў напускаў, рэчка пад самым носам, дрова, на хлеп дзеці даюць, і пенсія йдзё. Жац., Стаўб. р. Вунь нош пат саменькім носам ляжыць, а ён шукая ў сенцах. Ці ты яго там палажыў, што лазіш, шукаяш. Сав., Стаўб. р. ПАДНЯЦЦА (стаць, паўстаць) НА НОГІ. 1. Жыць у дастатку, добра жыць матэрыяльна. Мне памаглі суседзі трохі, трохі сама насубірала (грошай), троху брат зь дзецьмі памаглі на ногі падняцца. Сяк-так паставіла хатку, накрыла кулеўем (кулявой саломай). Кор., Леп. р.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 321 ▶