НОС ДОЎГІ ў каго. Гл. СОВАЦЬ (усунуць, садзіць, усадзіць, уткнуць) НОС куды, у што.
НОС ДРАЦЬ перад кім. Гл. ЗАДЗІРАЦЬ (драць) НОС (галаву) перад кім.
НОС ЗВАРОЧВАЕ. Гл. НОС ЗРЫВАЕ (зварочвае).
НОС ЗРЫВАЕ (зварочвае). Грэбл. Вельмі непрыемна пахне. Надвячоркам вывярнула цэлу бочку гуркоў, спорціліся, то нос зрывая і шкода працы. Сав., Стаўб. р. Я ўвайшла, прачыніла дзьверы, як даў дух, такі воздух ніхарошы, аш нос зварочвая, а божа, страх у хату зайсьці. Стаіць о така дзешка, там парася. Гр., Слуц. р. Цяпер у хатах хораша, чыста. А даўней зьбіраемса гуляць альбы ў чыю хату, то пакуль сьвіня перарадуюцца (кармілі па чарзе, кормныя і надворныя), ніякай гульні ні было. Куры ўсю зімачку патпечкам сядзелі. А смурот — ня вытрываць. Нос зварочвая. Там жа.
НОС НЕ КАЗАЦЬ (не паказаць). Не ісці, не паказвацца, не бываць у каго. Што гэто ты сядзіш дома, а да міне й носа ні пакажаш? Загневаўсё ці што? Сав., Стаўб. р. Дзяцько твой ні заходзіць, усё часу німа, усё у калхос і ў калхос, а да міне ўжо й носа ні кажа. Там жа. Што парцізаны зь лесу немцам жаху давалі — страх! Яны (немцы) іх баяліся, у лес нават і носа ні казалі. В. В., Навагр. р.
НОС НЕСЦІ. Гл. НЕСЦІ НОС.
НОС ПАДЦЕРЦІ каму. Гл. ПАДЦЕРЦІ (уцерці) НОС каму.
НОС СОВАЦЬ куды. Гл. СОВАЦЬ (усунуць, садзіць, усадзіць, уткнуць) НОС куды, у што.
НОС У НОС. Блізка (падысці, пад'ехаць). Учоро с савонскай сваячкай спаткалася, нос у нос сышліся, а не прывіталася. Веч., Стаўб. р. Паехалі ш Шашком у грыбэ. Ён ні любіць с кім зьбіраць, увесь дзень хадзіў адзін. А як выходзіў зь лесу, нос у нос зь ім сустрэліся, вот цікаво вышло. Сав., Стаўб. р. На базары сь Пятровічам спаткаўся, нос у нос сышліся, пагаманілі трохі, пастаялі. Хал., Стаўб. р.
НОС УСАДЗІЦЬ куды. Гл. СОВАЦЬ (усунуць, садзіць, усадзіць, уткнуць) НОС куды, у што.
НОС УСУНУЦЬ куды, у што. Гл. СОВАЦЬ (усунуць, садзіць, усадзіць, уткнуць) НОС куды, у што.
НОС УТКНУЦЬ. Гл. СОВАЦЬ (усунуць, садзіць, усадзіць, уткнуць) НОС куды, у што.
92 👁